Афіцыйнае ўступленьне на пасаду Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
10 лістапада 2007 г, y суботу адбудзецца цырымонія ўрачыстага ўваходу ў мінскую
архікатэдру новапрызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша
Кандрусевіча. Пра час пачатку цырымоніі будзе паведамлена пазней. Перад афіцыйным
кананічным уступленнем на пасаду ў чацвер 8 лістапада а 11-й гадзіне ў памяшканні
курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а) адбудзецца
прэс-канферэнцыя з удзелам арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.