2007-09-27 14:34:25

Алексiй II° наведае Францыю.


На будучым тыднi Патрыярх Маскоўскi i усёй Русi Алексii II° адслужыць панiхiду па расiйскiх эмiгрантах на могiлках Сен-Женевьев де Буа, якiя знаходзяцца ў прыгарадзе Парыжа.
Паведамляецца, што ў пачатку кастрычнiка кiраўнiк Рускай Праваслаўнай Царквы накiруецца ў Францыю па запрашэнню спiкера ПАСЕ сп. Рене ван дер Лiндена i выступiць з прамовай у Страсбургу перад депутатамi Парламентскай асамблеi, пасля чаго наведае французскую сталiцу. Адным з пунктаў праграмы Патрыярха будзе панiхiда на могiлках для расiянаў.
У Богаслужбе прыйме ўдзел знакамiты хор Сретенскага манастыра, якi цяпер здзяйсняе падарожжа па епархiях Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой. Гэтыя епархii знаходзяцца на розных кантынентах света, цяпер у iх праходзяць урачыстасцi з нагоды аб’яднання Рускай Праваслаўнай Царквы.
Сретенскi хор таксама будзе спяваць пад час лiтургii, якую ўзначалiць Патрыярх у праваслаўным Трохсвятiтельным храме французскай сталiцы, i на праваслаўным малебне ў славутым саборы Парыжскай Мацi Божай.







All the contents on this site are copyrighted ©.