2007-09-25 15:24:06

Кардынал Лехманн звярнуўся да хрысцiянаў Блiзкага Усходу.


Старшыня Бiскупскай канфярэнцыi Германii, кард. Карл Лехманн звярнуўся да хрысцiянаў Блiзкага Усходу. Перад усiм да тых, што жывуць у Iзраiлi, Егiпце, Палестыне i Iраку. Зварот прысвячаны выданню 2007 года, якое ўбачыла свет пад назвай “Салiдарнасць з хрысцiянамi, якiх пераследаюць i прыгнятаюць”. Пад час абнародвання зварота кардынал прадставiў меркаванне Бiскупскай канфярэнцыi Германii: “Без салiдарнасцi i падтрымкi Цэркваў-сёстраў з-за мяжы ў даволi хуткiм часе хрысцiяне гэтага рэгiёна не будуць мець магчымасцi выжыць”, - зазначыў нямецкi кардынал. Ён звярнуў увагу таксама i на становiшча хрысцiянаў з улiкам iснуючых там палiтычных i сацыяльных сiтуацый: “Часта хрысцiяне гэтай зоны маюць складанасцi i пакiдаюць сваi родныя краiны. У некаторых населеных пунктах, дзе хрысцiяне жылi са старжытных часоў, iх болей, практычна, няма”.
Таму, на думку кардынала, хрысцiянам згаданага рэгiёна патрэбна малiтоўная, матэрыяльная i маральная падтрымка. “Падтрымка ўсiх прыгнечаных, незалежна ад рэлiгiйнай прыналежнасцi, ёсць абавязкам хрысцiянаў”, - адзначыў кардынал Лехманн. “Як Царква ў нейкай краiне, дзе хрысцiяне жывуць свабодна i ў небяспецы, хрысцiяне павiнны падтрымлiваць тых сваiх братоў i сясцёр па веры, якiя панiжаюцца па рэлiгiйных матывах”, - падкрэслiў нямецкi каталiцкi дастойнiк.







All the contents on this site are copyrighted ©.