2007-09-24 19:16:25

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


359 Уласную пакупную здольнасць трэба выкарыстоўваць з улiкам маральных патрабавання, справядлiвасцi i салiдарнасцi, ясна разумеючы сваю сацыяльную адказнасць: не трэба забывацца “аб доўге мiласэрнасцi, значыць аб доўге даваць “ад лiшкi”, а часам i ахвяраваць “неабходным”, каб дапамагчы беднаму выжыць”. Гэта адказнасць дае спажыўцам магчымасць накiроўваць, дзякуючы больш актыўнаму распаўсюджваню iнфармацыi, паводзiны вытворцаў: спажыўцы прыймаюць рашэнне – iндывiдуальнае цi калектыўнае – набываць вытворчасць тых, а не iншых прадпрыемстваў, улiчваючы не толькi кошт i якасць прадукта, але i належнасць спрыяльных умоў працы на прадпрыемстве, а таксама ступень яго клопату аб абароне навакольнага асяроддзя.
360 Феномен спажывання трывала арыентуе людзей на тое, каб “мець”, а не “быць”. Ён перашкаджае “правiльна адрознiваць новыя i больш высокiя формы задавальнення чалавечых патрэбаў ад тых новых навязаных патрэбаў, якiя перашкаджаюць фармаванню асобы”. Каб супрацьставiцца гэтаму феномену, “трэба iмкнуцца выпрацаваць такiя стылi жыцця, пры якiх iмкненне да сапраўднага, прыгожага i добрага i зносiны з iншымi людзьмi дзеля супольнага ўзроста акрэслiвалi выбар у галiне спажывання, накаплення i ўкладу капiталаў”. Не выклiкае спрэчкi тое, што сацыяльны кантэкст аказвае iстотны ўплыў на вобраз жыцця, таму на культурны выклiк, якi сёння кiдаецца спажываннем, трэба адказаць больш рашуча, асаблiва ў iнтэрэсах будучых пакаленняў: бо ёсць небяспека, што iм прыйдзецца жыць у навакольным асяроддзi, забруджаным з-за непемернага i неразумнага ўжытку.
V. “Res novae” (новыя рэчы) у эканомiке
а) Глабалiзацыя: магчымасць i рызыка
361 Наш час адзначаны комплексным феноменам эканамiчна-фiнансавай глабалiзацыi. Гэта працэс iнтэграцыi, якая павялiчваецца сярод нацыянальных эканомiк, у галiне гандлю рэчамi i паслугамi, фiнансавых трансакцый; пад час гэтага працэса ўсё большы лiк суб’ектаў выходзiць на глабальны ўзровень – у тым, што тычыцца рашэнняў, якiя яны павiнны прыймаць, зыходзячы з магчымасцяў роста i атрымання прыбытку. Новыя далягляды глабалiзаванага грамадства задаюцца не проста наяўнасцю эканамiчных i фiнансавых сувязяў памiж нацыянальнымi суб’ектамi, якiя дзейнiчаюць у розных краiнах – да таго ж, такiя сувязi заўсёды iснавалi – але, хутчэй, насычанасцю i зусiм новай натурай сiстэмы адносiнаў, якая развiваецца. Усё болей важнай робiцца роля фiнансавых рынкаў, маштабы якiх, у вынiку лiбералiзацыi абменаў i цыркуляцыi капiталаў, значна выраслi з уражваючай хуткасцю, так што яны дазваляюць суб’ектам перасылаць у “рэжыме рэальнага часу” з адной часткi планеты ў iншую аграмадныя капiталы. Гэта рэчаiснасць шматбаковая i непростая для зразумення, бо яна разгортваецца на розных узроўнях i стала эвалiцыянiруе, iдучы па траекторыям, якiя цяжка прадугледiць.
362 Глабалiзацыя нараджае новыя надзеi, але ставiць i трывожныя пытаннi.
Яна можа прывесцi да спрыяльных для ўсяго чалавецтва наступстваў: у спалучэннi з магутным развiццём тэлекамунiкацый рост сiстэмы эканамiчных i фiнансавых зносiнаў дазволiў адначасова iстотна панiзiць кошт камунiкацый i новых тэхналогiй, а таксама зрабiць больш хуткiм працэс гандлёвага абмена i фiнансавых трансакцый. Iншымi словамi, два феномена, эканамiчна-фiнансавая глабалiзацыя i тэхналагiчны прагрэс, пачалi ўмацоўваць адзiн iншага, радыкальна паскорваючы комплексную дынамiку сучаснай эканамiчнай фазы.
Аналiзуючы сучасны кантэкст, мы знаходзiм не толькi магчымасцi, якiя раскрываюцца ў эру глабальнай эканомiкi, але i рызыку, звязаную з новымi маштабамi гандлёвых i фiнансавых адносiнаў. Сапраўды, няма недахопу ва ўказаннях на тэндэнцыю да павялiчэння нероўнасцi, як памiж развiтымi краiнамi i краiнамi на шляху развiцця, так i ў сярэдзiне iндустрыяльных краiнаў. Росту эканамiчнага багацця, якi зрабiўся магчымым дзякуючы вышейапiсаным працэсам, спадарожнiчае рост адноснай галечы.
363 Клопат аб агульным дабре патрабуе знаходзiць новыя магчымасцi для перамеркавання багацця сярод памiж рознымi рэгiёнамi планеты, на карысць тых, што знаходзяцца ў самых невыгодных умовах i да гэтай пары застаюцца па-за цi на ўскраiне сацыяльнага прагрэса: “Такiм чынам, выклiк заключаны ў тым, каб забяспечыць глабалiзацыю ў салiдарнасцi, глабалiзацыю без маргiналiзацыi”. Ёсць небяспека, што станоўчыя эфекты тэхналагiчнага прагрэса будуць несправядлiва падзяляцца памiж краiнамi. Бо новыя рэчы могуць праходзiць у сярэдзiну пэўнага калектыва i распаўсюджвацца ў iм, калi тыя, што патэнцыяльна могуць атрымаць гэтыя даброты асягаюць мiнiмальнага ўзроўня ведаў i фiнансавых рэсурсаў ; вiдавочна, што, пры iснаваннi даволi вялiкай няроўнасцi памiж краiнамi ў галiне да доступа да навукова-тэхнiчных асягненняў, працэс глабалiзацыi ў рэшце павялiчвае, заместа таго, каб скарачаць, няроўнасць памiж краiнамi ў галiне эканамiчнага i сацыяльнага развiцця. Натура сучасных працэсаў такая, што свабоднай цыркуляцыi капiталаў недастаткова для таго, каб спрыяць наблiжэнню развiтых краiнаў з тымi, якiя стаяць на шляху развiцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.