У Казахстане прайшлi духоўныя практыкаваннi для семiнарыстаў.
З 2 да 6 верасня ў Алмаатынскай дыяцэзii праходзiлi духоўныя практыкаваннi для 15
семiнарыстаў мiждыяцызiяльнай Вышэйшай духоўнай семiнарыi, якiя прыехалi ў Алмааты
ў суправаджэннi рэктара а. Хосе Сiерра. Рэктар семiнарыi паведамiў, што ў праграму
духоўных практыкаванняў для семiнарыстаў уваходзяць спатканнi з парафiянамi, удзел
у нядзельных Богаслужбах, асабiстыя малiтвы i духоўныя разважаннi. На заканчэннi
другой нядзельнай iмшы удзельнiкi спаткання паднялiся высока ў горы (2600 метраў над
узроўнем мора), дзе на працягу трох дзён малiлiся i здзяйснялi духоўныя практыкаваннi
на тэрыторыi абсерваторыi пад кiраўнiцтвам а.Элiота Марэцкi. Асноўнай тэмай разважанняў
была XI° глава Паслання да Гебрэяў. Айцец Элiот вельмi яскрава i проста вытлумачыў
семiнарыстам сутнасць гэтага ўрыўка са Святога Пiсання. Пад час духоўных практыкаванняў,
яго ўдзельнiкi прынялi ўдзел у канфярэнцыi, а потым абдумвалi пачутае ў адзiноце,
гуляючы па гарах. Многiя семiнарысты ўпершыню паднялiся на такую вышыню i, пасля сцяпей
сярэдняй часткi Казахстана, былi вельмi ўражаныя прыгажосцю храбтоў Алатау i Вялiкага
Алмаатiнскага возера.