2007-09-24 19:24:49

У Балгарыi прайшла экуменiчная канфярэнцыя.


“У апошнi час адносiны памiж Балгарскай дзяржавай, Царквой i Апостальскiм Пасадам маюць вялiкi прагрэс. Асаблiва пасля вiзiту Папы ў 2002 годзе”. Аб гэтым заявiў Апостальскi нунцый у Балгарыi, монс. Джузеппе Леанца, пад час канфярэнцыi, якая прайшла пад назвай “Балканы – перакрыжаванне Еўропы. Роля Каталiцкай Царквы”. Канфярэнцыя была зарганiзавана рэдактарам тэлiвiзiйнага цэнтра Ватыкана сп. Фабрiцыо Мастрофiнi, дыпламатычным iнстытутам пры балгарскiм Мiнiстэрстве замежных спраў Iталii.
Монс. Леанца зазначыў у сваёй прамове, што “працягваецца праца у напрамку, якi ўказаў Свяцейшы Айцец. Гутарка iдзе аб больш блiзкiх адносiнах з членамi ўраду i ў экуменiчных адносiнах з праваслаўнымi. “Каталiцкая Царква, - зазначыў сп. Мiлан Мiланаў, рэктар згаданага дыпламатычнага iнстытута, - заўсёды мела станоўчы ўплыў на дыпламатычныя адносiны. Дастаткова прыпомнiць прысутнасць у Балгарыi арцыбiскупа, будучага Папы Яна XXIII°, Джузеппе Ронкаллi, Яна Паўла II° i ролю Бенедыкта XVI° у галiне развiцця праў чалавека i свабоды сумлення”. “У Сафii, - нагадаў Апостальскi нунцый, - на блiзкай адлегласцi знаходзяцца: каталiцкая катэдра, сiнагога i мячэць, што ёсць тым пазiтыўным сiмвалам, якi Балгарыя жадае мець у рэлiгiйным плане”.







All the contents on this site are copyrighted ©.