2007-09-24 13:06:02

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 23-га верасьня



Аб добрым падзеле грашэй гаварыў Бэнэдыкт 16 ў разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае марыйнае малітвы. Ён падкрэсьліў, што да супастаўленьня лёгікі прыбытку і салідарнасьці даходзіць таксама ў глабальным маштабе.
RealAudioMP3 Грамадзкая навука Касьцёла заўсёды прызнавала за прыярытэт роўны падзел даброў. Самазразумела існуе слушны прыбытак, але ва ўласьцівай меры, які патрэбны да эканамічнага разьвіцьця. Ян Павал ІІ ў Энцыкліцы “Чэнтэсімус Аннус” напісаў: “сучасная эканомія прадпрыемства зьмяшчае станоўчыя аспэкты, якіх коранём ёсьць свабода асобы, якая выяўляецца ў многіх галінах, між іншым, ў эканамічнай галіне”. Аднак ён дадаваў, што немагчыма гаварыць аб капіталізме як адзіным мадэлі эканамічнай арганізацыі.”
Бэнэдыкт 16 маліўся, каб хрысьціяне карысталіся з земскіх даброў у духу шчодрае салідарнасьці. Тых, якія кіруюць дзяржавамі ды эканамістаў Папа заахвоціў да выпрацоўваньня доўгатэрміновых стратэгій, якія спрыялі б сапраўднаму поступу ўсіх народаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.