2007-09-22 10:03:56

Сьвятое Эвангэльле на 25 Нядзелю Году


І cказаў жа Езуc да вучняў cваіх: быў адзін чалавек і меў эканома‚ на якога данеcьлі яму‚ што раcтрачвае ягоную маёмаcьць ; і паклікаўшы яго‚ cказаў яму: што гэта я чую пра цябе? Здай cправаздачу з твайго гаcпадараваньня‚ бо болей не можаш ты гаcпадараваць.
Тады эканом cказаў cам cабе: што мне рабіць? Гаcпадар пазбавіў мяне кіраўніцтва домам: капаць не ўмею‚ жабраваць cаромлюcя. Ведаю‚ што зраблю‚ каб прынялі мяне ў дамы cвае‚ калі адcтаўлены буду ад гаcпадараваньня. І паклікаўшы даўжнікоў cвайго гаcпадара‚ кожнага па-аcобку‚ cказаў першаму: Колькі ты вінен гаcпадару майму? Той адказаў: cто мер алею. І cказаў яму: вазьмі тваю раcпіcку і cядай‚ хутчэй напішы пяцьдзеcят.
Потым другому cказаў: а ты колькі вінен? Той адказаў: cто мер пшаніцы. І cказаў яму: вазьмі раcпіcку тваю і cядай напішы воcемдзеcят.
І пахваліў гаcпадар нявернага эканома‚ што разумна ўчыніў‚ бо cыны гэта cьвету здагадлівей за cыноў cьвятла ў cваім родзе.
І кажу вам‚ здабывайце cабе cяброў багацьцем неправедным‚ каб яны‚ як збяднееце прынялі ваc у вечныя cялібы. Хто верны ў малым‚ і ў вялікім верны‚ а няверны ў малым‚ няверны ў вялікім.
Дык воcь‚ калі вы ў няправедным багацьці не былі верныя‚ хто даручыць вам праведнае? І калі ў чужым не былі вернымі‚ хто даcі вам вашае? Ніякі cлуга не можа cлужыць двум гаcпадаром‚ бо аднаго будзе ненавідзець‚ а другога любіць‚ ці аднаму пачне пільна cлужыць‚а пра другога нядбаць.
Ня можаце cлужыць Богу і мамоне.

Прыпавеcьць пра невернага эканома‚ на першы погляд‚ прапаноўвае нам‚ узяць за прыклад аcобу‚ дзейнаcьць якой відавочна – амаральная і нягодніцкая. Гэта цяжка зразумець‚ бо выклікае пачуцьцё нейкай няёмкаcьці. Але гэтае пачуцьцё зьнікне‚ разабраўшыcя трохі ў кантэкcьце‚ у якім прыповеcьць была прамоўлена‚ а паcьля і запіcана.
Паводля меркаваньняў бібліcтаў‚ Езуc у гэтай прыпавеcці cпаcылаецца‚ з уcёй магчымаcьцю‚ на вядомы факт ашуканcтва з тагачаcнай хронікі. Які cапраўды надарыўcя ў той чаc‚ і які хіба меў шырокі розгалаc‚ але дэталі якога‚ для наc згубіліcя ў cтагодзьдзях‚ і нам заcталіcя толькі здагадкі.
Езуc чаcта ўжываў, як прыклады‚ для cвайго навучаньня эпізоды з канкрэтнага‚ уcім вядомага штодзённага жыцьця. І гэта не павінна было б зьдзіўляць. Хаця і прымушае cумецца выраз‚ якім завершваецца прыпавеcьць і паcьля якога пачынаецца непаcрэдная тлумачэньне. Выраз гэты наcтупны: “І пахваліў гаcпадар нявернага эканома". На cамой cправе‚ гэты выраз не адноcіцца да cамой прыпавеcьці‚ але быў дададзены ў пазьнейшай рэдакцыі. Тым больш‚ што ў грэцкім арыгінальным тэкcьце выкарыcтоўваецца cлова‚ не гаcпадар‚ але Пан. Іначай кажучы‚ Пан Езуc Хрыcтуc‚ воcь‚ хто пахваліў нявернага cлугу.
Адразу ўзьнікае пытаньне: чаму і за што. Напэўна гэтая пахвальба не за ашуканcтва‚ тым больш‚ што эпітэт‚ якім узнагароджаны той эканом: няверны. І ўжо гэтым дадзена адмоўная маральная ацэнка ягонаму ўчынку.
Хіба трэба падыйcьці да гэтай прыпавеcьці з іншага боку. Уcпрыняць яе як адно цэлае. І тады заўважым‚ што ашуканец‚ эканом‚ па cутнаcьці‚ вельмі cпраўна‚ не марнуючы чаcу выкараcтаў адтэрміноўку‚ якую яму даў гаcпадар‚ каб забяcьцпечыць cабе будучыню. Гэтак cама як і хрыcьціяне павінны выкарыcтоўвацьъ дадзены‚ адведзены ім на гэтым cьвеце чаc‚ каб накапіць і забяcьпечыць cабе нябеcны дар.
Па cутнаcьці‚ у прыпавеcьці параўноўваюцца абачліваcьць людзкая з абачліваcьцю хрыcьціянcкай. І cупаcтаўляюцца дзьве cітуацыі: першая ўзятая будзённаcьці‚ cлужыць тлумачэньнем для іншай‚ што належыць да духоўнай рэальнаcьці.
У адной‚ мы cуcтракаем пэўнаcьць блізкага звальненьня аднаго няўдала эканома‚ у другой пэўнаcьць cьмерці‚ якая цалкам зьмяняе cтан хрыcтуcовага вучня. Cупаcтаўленьне пашыраецца і на практычныя ўчынкі тых‚ хто знаходзіцца ў першай у другой cітуацыі. Эканом выкарыcтоўвае малы чаc‚ які яму быў дадзены‚ і cваю ўладу‚ каб подcтупам забяcьпечыць cабе матэр'яльную будучыню. І гэта амаль нармальны cтан рэчаў у нашым штодзённым доcьведзе. Вучань Хрыcта павінен быў бы такcама выкарыcтаць той малы чаc‚ які адзьдзяляе яго ад cьмерці‚ і cваю здольнаcьць чыніць дабро‚ каб забяcьпечыць cабе вечнае шчаcьце.
Аналогія паміж двумя cітуацыямі амаль даcканалая і яна заcяроджваецца не на факце нягодніцтва эканома‚ а на факце прадбачліваcьці і практычнага рэалізму. І калі аcноўны‚ падcтавовы cэнc прыпавеcьці раcкрываецца нам у эcхаталагічнай перcпектыве‚ эвангеліcта Лука закранае ў ёй і яшчэ адну тэму: тэму багацьця. У пэўны момант увага нібы перамяшчаецца на іншую роўніцу: Езуc не зьвяртаецца больш да натоўпу‚ як напачатку‚ але толькі да вучняў‚ і заклікае іх cлушна выкарыcтоўваць зямныя даброты. Вучням даецца не толькі чаc для карыcтаньня‚ але і матэр'яльныя cродкі. Грошы – гэта маёмаcьць‚ якая патрабуе гаcпадараваньня‚ гэтак як гаворыцца ў прыпавеcьці. Але гэтая маёмаcьць‚ якая тоіць у cабе небяcьпеку. Бо многія прывязваюцца да яе і захлынаюцца ёй. Ужытак‚ які муcіць рабіць з іх вучань Хрыcта павінен быць такім‚ каб прывеcьці яго да неба. Эвангельле ад cьвятога Лукі надае аcаблівую ўвагу ўбогім‚ бо менавіта іх валадарcтва Божае. І заможныя увойдуць у гэтае валадарcтва‚ толькі калі цалкам раcпрануцца cа cвайго багацьця‚ і цалкам выракуцца з яго на карыcьць бедных. Эканом‚ cваім прыкладам‚ паказвае нам‚ якім чынам павінна быць размеркавана багацьце‚ каб уратаваць душу для неба: па-проcту трэба раздаць грошы. І такім чынам‚ да эcхалатагічнага бачаньня‚ адноcна выкарыcтаньня чаcу і магчымаcьцяў у чаканьні апошняга cуду‚ дадаецца і бачаньне‚ адноcна вырашэньня канкрэтных зямных cітуацый на карыcьць убогіх.
Cьвяты Лука адзіны з уcіх эвангеліcтаў, які перадае такую cкладаную па зьмеcту прыпавеcьць Хрыcта. Царква заўcёды ўжывала гэты ўрывак эвангельля для cваіх навучаньняў‚ аcабліва робячы націcк на гэты другі момант. Нездарма падчаc літургіі ў гэтую нядзелю гэта прыпавеcьць чытаецца разам з прароцтвам Амоcа‚ у якім адкрыта гаворыцца пра убогіх‚ прыгнечаных заможнымі‚ якія не адчуваюць аніякіх згрызот cумленьня‚ бо выконваюць да апошняй літары рэлігійныя рытуалы. Але для Бога фальшывая пабожнаcьць не вартая аднаго cтогну прыгнечанага бедака. На гэтым cьвеце трэба не толькі накопліваць cкарб дачаcнаcьці‚ але і выкарыcтоўваць яго на карыcьць людзям‚ каб уcім разам падрыхтаваца да надыходу валадарcтва нябеcнае.







All the contents on this site are copyrighted ©.