2007-09-21 15:06:00

Свяцейшы Айцец спаткаўся з супрацоўнiкамi дабрачыннай арганiзацыi "Царква ў патрэбе".


Свяцейшы Айцец прыняў пад час агульнай аудыенцыi 16 верасня дэлегацыю Каталiцкага мiжнароднага дабрачыннага фонда “Царква ў патрэбе”, цэнтр якой знаходзiцца ў нямецкiм горадзе Кёнiгштайн. Пад час спаткання Папа выказаў сваю падзяку членам арганiзацыi за iх дзейнасць.
Супрацоўнiкi арганiзацыi знаходзiлiся ў Рыме з 13 да 16 верасня з нагоды канфярэнцыi, якая праводзiлася ў сувязi з 60-й гадавiнай iснавання “Царквы ў патрэбе”.
У сваiм казаннi пасля Багародзiчнай малiтвы Бенедыкт XVI° адзначыў вельмi высока дзейнасць фонда, якi, як сказаў Папа, “iскрава сведчыць аб любовi да Бога”. Свяцейшы Айцец заклiкаў членаў арганiзацыi i надалей сведчыць аб тым, што “Бог ёсць нам як бацька, якi любiць”.
Раней Папа накiраваў фонду “Царква ў патрэбе”, якi быў заснаваны галандскiм святаром Веренфрiдам Ван Страатенам, вiншавальны лiст з нагоды юбiлею, у якiм закрануў некаторыя праблемы сучаснага света. Па словах Бенедыкта XVI°, адна з рысаў сучаснасцi – “той факт, што многiя людзi i нават цэлыя грамадства забылiся аб iснаваннi Бога”. Пад цiскам сацыялiзма i рэлятывiзма, якiя часта навязвалiся дыктатырскiмi метадамi, з’явiлася немалая колькасць хрысцiянаў толькi па хросту, але потым аддалiўшыхся ад Бога.
Бенедыкт XVI° таксама закрануў сiтуацыю некаторых мясцовых Цэркваў на Блiзкiм Усходзе, якiя маюць старажытныя традфыцыi, але самому iснаванню якiх цяпер ёсць пагроза. У гэтых рэгiёнах, адзначыў Папа, вернiкi часта застаюцца без пастырскай апекi, часам iм забаронена вызнаваць сваю веру. Хаця ў такiх умовах Царква мае мала магчымасцяў, але Святы Дух усё адно дзейнiчае i можа ўказаць “творчы i мудры падыход”, якi дазволiць прывесцi да Езуса “немалую колькасць людзей”.







All the contents on this site are copyrighted ©.