2007-09-21 15:20:12

Былы загадчык прэсавага Бюро Святога Пасаду, гішпанскі філосаф Хоакін Навара Валс выказаў свае думкі наконт апошняй кнігі Папы Бенедыкта 16.


Спадар Валс заявіў, што лічыць натуральным поспех кнігі "Ісус з Назарэту" Папы Бенедыкта 16. Філосаф, які шмат гадоў працаваў пры Папу Яне Паўле 2-м, назваў цэнтрам і галоўнай канцэнтрацыяй цяперашняга кіраўніка сусветнае Царквы -- служэнне розуму. Гішпанскі філосаф падкрэсліў вялікую важнасць такога паслугоўвання ў эпосе, калі "смутак і няразбярыха валодаюць усімі ўзроўнямі канфэптуальных ведаў". Спадар Хоакін Наваро Валс пэўны, што людзі зразумелі важнасць таго слова, якое нясе Папа чалавецтву, бо яно поўніцца канцэптуальным (сутнасным, асновапалягаючым) багаццем. Ён падкрэслівае менавіта гэтую каштоўнасць твора, зазначаючы, што у ім ёсць і эстэтычнна прыгожыя старонкі. Усё гэта дае наталенне людзям, якія хочуць не толькі прызнаваць Боскасць Езуса, але і пазнаваць Яго як гістарычную асобу падчас земскага служэння ў чалавечым абліччы. Папа накіроўвае нашу ўвагу на тую спробу праясніць і рацыяналізаваць прысутнасць Боскасці ў нашы рыцыянальна-прагматычныя часы. " У цяперашнім пантыфікаце. - падкрэслівае доктар Валс, - моцна прысутная рацыянальнасць веры, якая была ўласцівая вялізнай папярэдняй працы - яшчэ раней у якасці тэолага кардынала Ратцынгера, што цяпер сцвярджаецца ў дзейнасці на пасадзе Папы Рымскага." Падвынікоўваючы сваё рэзюме кнізе "Езус з Назарэта", філосаф сцвярджае вялікую своечасовасць такога паслання. "Гэта - як магутны катэхізіс, але на больш высокім узроўні, які людзі разумеюць і якому следуюць"- зазначыў прафесар Навара Валс.







All the contents on this site are copyrighted ©.