2007-09-20 11:37:25

Сёлета ўзначаліў Кангрэгацыю каталіцкай адукацыі Ватыкана кардынал Зенон Грахалеўскі. У сувязі з пачаткам чарговага навучальнага года пралат заклікаў усіх, хто вучыцца ,мець жаданне сапраўды ўзрастаць у мудрасці.


Вырозніваць дабро і зло - вось галоўная мэта любых ведаў.эж Гэта асабліва важна ў часы пануючага рэлятэвізму(адноснасці0.Студэнты павінны развіваць у сабе крытычнае пачуццё і тут вельмі важна мець уласнае пачуццё аадказнасці за ўчынкі.Ад кожнага асабіста залежыць ўменне карыстацца тым, што выкладаюць у школах. Заўсёды ёсць што засвоіць ці адкінуць. :?-гадовы кардынал польскага паходжання перасцярог ад спробаў некаторых навучэнцаў абмяжоўвацца толькі тэхнічным навучаннем. "Уменне жыць з розумам мае на ўвазе ахвяру, адмову, панаванне над інстынктамі і спантаннымі пажаданнямі. Толькі сапраўдная мудрасць робіць асобу стваральнікам дабра і справядлівага прагрэса". Кардынал Зенон Грахалеўскі паказаў і дарогу да гэтага:ВАжна, каб ўзрастала ваша вера. Сувязь з Госпадам, з Хрыстом вельмі дапамагае фармаванню мудрасці.Дык важным ёсць прадмет рэлігіі. Ніколі не забывайцеся на малітву, бо ваш першы і лепшы сябр -гэта Хрыстос". Старшыня Кангрэгацыі звярнуўся і да прафесуры ды выкладчыкаў, накіраваўшы іх на тое, каб сцвярджалі пастулаты прыкладам жыцця, вопытам любові і стваральнай творчасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.