2007-09-20 17:18:06

Арцыбiскуп Кандрусевiч прыняў удзел у сiмпозiуме, якi быў прысвячаны праблемам сямьi ў сучасным грамадстве.


Галава арцыдыяцэзii Мацi Божай у Маскве арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч лiчыць важным з пункту гледжання мiжхрысцiянскага дыялога шлюбы памiж вернiкамi розных канфесiй.
“Змешаныя семьi заклiканы адыгрываць асаблiвую ролю ў развiццi мiжхрысцiянскага дыялога i нават зрабiцца сваеасаблiвымi лабараторыямi хрысцiянскай еднасцi”, - зазначыў монс. Кандрусевiч, адкрываючы навукова-багаслоўскi сiмпозiум “Сямья – радасць i надзея грамадства i Царквы”.
У сваiм дакладзе “Папа Бенедыкт XVI° аб сямье”арцыбiскуп падкрэслiў, што Свяцейшы Айцец iмкнецца да ўмацавання сямьi i распаўсюдзiць традыцыйную навуку аб ёй як аб Богам створаным i непарушным саюзе памiж мужчынай, жанчынай i Езусам. I гэты саюз з’яўляецца Таямнiцай.
“Бенедыкт XVI°, - нагадаў арцыбiскуп, - лiчыць недапушчальным спосабы зачацця дзяцей, якiя выключаюць узаемную любоў памiж мужчынай i жанчынай з мэтай зачацця новага жыцця”. Папа ясна выказваецца супраць абортаў, грамадзянскiх шлюбаў i гомасэксуальных саюзаў.
Сiмпозiум “Сямья – радасць i надзея грамадства i Царквы” быў арганiзаваны з нагоды 100 гадавiны каталiцкага касцёла Святой Сямьi ў Калiнiнградзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.