2007-09-19 14:48:15

Францыя асудзіла Беларусь за парушэньне правоў грамадзянаў


У абарону несправядліва асуджаных у Беларусі таксама выступіла Міністэрства замежных справаў Францыі. Ведамства выстасавала заяву, у якой асуджае затрыманьні маладафронтаўцаў у Баранавічах падчас суду над Яраславам Грышчэням, інфармуе праваабарончае аб’яднаньне „Вясна”. Францыя нагадвае Беларусі аб узятых ёю абавязальніцтвах у галіне свабоды аб'яднаньняў, свабоды меркаваньняў і свабоды прэсы. У заяве МЗС Францыі таксама адзначана складаная сытуацыя праваабарончых арганізацыяў. У прыватнасьці, гаворка пра аб’яднаньне „Вясна”, якому чарговы раз было адмоўлена ў рэгістрацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.