2007-09-19 14:26:19

У Расii малiлiся за ахвяраў, якiя былi растраляныя ў Катынi.


Хаўтурныя Богаслужбы прайшлi ў аўторак 18 верасня ў мемарыяльным комплексе “Катынь”, якi знаходзiцца непадалёк ад Смаленска. Там у 1940 годзе былi знiшчаны каля 4,5 тысяч польскiх жаўнераў.
Спачатку каля вялiкага крыжа, якi быў пастаўлены ў памяць аб ахвярах палiтычных рэпрэсiй, была адслужана праваслаўная панiхiда, а потым малiтвы прачыталi прадстаўнiкi каталiцкага, пратэстанскага i юдэйскага духавенства.
Прэзiдэнт Польшчы Лех Качыньскi, якi прысутнiчаў на Богаслужбе, выступiў з прамовай, пад час якой заявiў аб тым, што сучасная Расiя не мае адказнасцi за падзеi ў Катынi. Пасля хаўтурнай лiтургii Прэзiдэнт Польшчы наведаў праваслаўны кафедральны сабор Смаленска, дзе для яго была праведзена экскурсiя, пасля якой падараны iконы i iншыя падарункi.
Са свайго боку Прэзiдэнт падарыў сабору копiю славутай iконы Чэнстахоўскай Мацi Божай.







All the contents on this site are copyrighted ©.