2007-09-19 14:35:15

У Беларусі пагоршылася сітуацыя са свабодай веравызнаньня


У Беларусі ў 2006-2007 гг. пагоршылася сітуацыя ў галіне свабоды рэлігіі і веравызнання. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе “Сусветная свабода рэлігій 2007”, апублікаваным Дзярждэпартаментам ЗША.
У ім адзначаецца, што беларускі ўрад абмяжоўвае права на свабоду рэлігіі, якое гарантуе Канстытуцыя краіны.
У прыватнасці, адзначаецца негатыўная роля закона аб рэлігіі, прынятага ў 2002 г., які ставіць у прывілеяванае становішча Беларускую Праваслаўную Царкву, але стварае абмежаванні для дзейнасці іншых рэлігійных груп.
У дакладзе прыводзіцца шмат фактаў парушэння беларускімі ўладамі правоў веруючых, гаворыцца пра ўзрастанне антысеміцкіх акцый, “якім улады не надалі належнай увагі”.
Сярод рэдкіх пазітыўных фактаў у дакуменце згадваецца дазвол на будаўніцтва ў Мінску каталіцкага касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.