2007-09-19 14:32:09

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 19-га верасьня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Бэнэдыкт 16 прыбыў на яе са сваей летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо блізка Рыму. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа вярнуўся да свайго ранейшага цыклу катахэзаў пра Настаўнікаў Царквы ды прысьвяціў яе Сьвятому Яну Хрызастому
RealAudioMP3 Сьвяты Ян Хрызастом, званы “Златавусным”, якому прысьвечана сёньняшняя катахэза, нарадзіўся ў 349-м годзе ў Антыёхіі. Яго маці Антуза, цераз выбар добрых школаў і настаўнікаў, напрыклад Лібанёса і Дыёдара, пазьнейшага біскупа Тарсу, запэўніла яму старанную літаратурную, аратарскую, філазофскую ды тэаланічную адукацыю.
Сьвятарскія сьвядчыны- працягваў Папа- Хрызастом прыняў у 386-м годзе ў Антыёхіі. 11-ць гадоў пазьней стаў біскупам Канстантынопаля. Публічнае асуджэньне стылю жыцьця на двары Імпэратара, было прычынаю яго двухразовага выгнаньня з біскупскай сталіцы.
Сярод народу- працягваў сваю сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец- здабыў прызнаньне як вядомага прапаведніка. Пакінуў па сабе вялікую літаратурную спадчыну: 17-ць трактатаў, 700 казаньняў, 241 лістоў, камэнтары да Эвангэльля Сьвятога Матэя і Пасланьняў Сьвятога Паўла. Даў пазнацца як вялікі тэалог, прапаведнік, экзагэт ды мараліст. Добры Пастыр ды ініцыятар дагматычных дасьледаваньняў 4-5 стагоддзяў.
Заахвочваў вернікаў- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16—да паглыбляньня навукі Царквы, яе маральных ды духоўных казаньняў. Прыпамінаў, што супольнасьць веруючых, узрастае дзякуючы Божаму Слову і Эўхарыстыі, якія зьяўляюцца знакамі адзінства.







На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.