2007-09-18 13:49:41

Як мы паведамлялі, ў Ватыкан прыбыў новы пасол Славацкай Рэспублікі. Папа сказаў яму:"Моцныя сем'і будуюцца на фундаманце шлюбу. Моцнае грамадства будуецца на фундаманце моцных сем'яў".


Сп.Язэп Дравецкі прыбыў у Рым з даверачнымі граматамі у моманце невялікага юбілея - сёлета спаўняецца 15 год дыпламатычных адносінаў між Славацкай Рэспублікай і Святым Пасадам. У сваёй прамове Папа выказаў заклапочанасць ўзрастаннем разводаў і па-зашлюбных дзяцей у Славакіі і заклікаў дамагацца большай аховы сям'і. "Дзяржава павінна прызнаваць, паважаць і падтрымліваць такі асновапалягаючы інстытут, як сям'я - устойлівы саюз між мужчынам і жанчынай, дабраахвотна абраўшых пажыццёвую вернасць любові,- сказаў Папа новаму Амбасадару.-Сям'я - гэта ядро,..у якім чалавек пазнае любоў і развівае цноты адказнасці, шчодрасці і братэрскага клопату."
Далей Бенедыкт 16 крануў пытанні адукацыі, зазначыўшы, што добрая адукацыя наталее ўсе аспекты чалавечае асобы , у тым ліку і духоўныя ды рэлігійныяб, і далей заявіў, што важна гарантаваць з боку дзяржавы права Царквы ствараць і кіраваць каталіцкімі школамі. Гэта - у інтарэсах як Царквы, так і дзяржавы. Такім чынам маладыя людзі могуць здабываць навуку, якая дасць ім усвядоміць свае грамадзянскія абавязкі ў дарослым жыцці.







All the contents on this site are copyrighted ©.