2007-09-18 13:33:25

У итальянским горадзе Бозе прайшло экуменичнае спатканне.


“Гiсторыя рускай правасланай культуры з’яўляецца як Перамяненне ў тэалагiчным i традыцыйным сэнсе будучы пераломным”, - аб гэтым заявiў Аляксандр Сарокiн, выкладчык Санкт-Пiцербургскай акадэмii пад час свайго даклада на XV° мiжнародным экуменiчным кангрэсе “Перамяненне Езуса ў рускай праваслаўнай традыцыi”, якi праходзiў у iтальянскiм гарадке Бозе. У Маскве i Санкт-Пiцербургу, - зазначыў сп.Сарокiн, - было шмат цэркваў i манастыроў, пасвячаных Перамяненню. “Магчыма iснуе сувязь, - дадаў ён, - зварочваючы ўвагу на асаблiвасцi клiмата Расii, якiя робяць жыццё расiянаў складаным, таму вернiкi больш злучаны са Стварыцелям, Якi здольны ператварыць зямлю, пакрытую iльдом, у сад”. “Таксама i лекар у рамане Мiхаiла Булгакава “Сабачье сэрца” мае прозвiшча Прэабраженскi, што паходзiць ад слова “Перамяненне”. На думку сп. Сарокiна, у гэтым рамане Булгакаў “хацеў паказаць бясiлле чалавека без Бога”. У расiйскай культуры Перамяненне злучана з прагрэсам. Асаблiвым чынам гэта адзначаецца ў перыяд перад I° Сусветнай вайной i базуецца на супрацьстаўленнi заходняй культуры, якая iдзе па шляху матэрыяльнага развiцця. “З iншага боку, таксама i Расiя ў XX° стагоддзi адчула праз камунiстаў падобнага чыну “прагрэс””, - адзначыў расiйскi богаслоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.