2007-09-17 14:03:33

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні"; кардынал Бэртонэ высланьнікам Папы на бэатыфікацыю ксяндза Папчыньскага, заснавальніка Айцоў Марыянаў; выказваньне біскупа Дземянка пра новага Бласлаўлёнага ды працу Айцоў Марыянаў на Беларусі


“Бог ёсьць міласэрнаю любоў”ю”- гэтая праўда з эвангэльскай прыповесьці была цэнтрам разважаньня Папы, перад адгаварэньнем гэтае марыйнае малітвы. Бэнэдыкт 16 у Кастэльгандольфо падкрэсьліў, што тры Ісусавыя прыповесьці: аб прапаўшай авечцы, аб загубленай драгме ды аб блудным сыне, паказваюць ў розныя спосабы Бога як клапатлівага Айца. Папа прыпомніў, што менавіта нашыя часы дамагаюцца жывога сьведчаньня аб Божай Міласэрнасьці. Прароча прадказаў аб гэтым Ян Павал ІІ прысьвячаючы гэтай справе сваю Энцыкліку ды які стаў місіянаром Божае любові для людзей на працягу цэлага пантыфікату.
Пасьля трагічных здарэньняў з 11-га верасьня 2001-га году, якія прыцьмілі сьвітаньне трэцяга тысячагоддзя, Бэнэдыкт 16 паклікаў хрысьціян ды ўсіх людзей добрай волі, каб ўверавалі ў тое, што Божая Міласэрнасьць ёсьць мацнейшаю ад усялякага зла і што толькі ў Крыжы Хрыста ёсьць збаўленьне сьвету.
Вітаючы вернікаў, пасьля адгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Папа прыпомніў, між іншым, аб бэфтыфікацыях, якія адбыліся ў нядзелю 16-га верасьня.
Зьвяраючыся да польскіх вернікаў Сьвяцейшы Айцец сказаў:
RealAudioMP3
Сёньня ў Ліхэню зьдзяйсьняецца бэатыфікацыя заснавальніка Зграмаджаньня Марыянаў айца Станіслава Папчыньскага. Быў вялікім паклоннікам Непарочнага Зачацьця Марыі, вялікім прапаведнікам ды бацькам убогіх.


Да Ліхэня на бэатыфікацыйныя ўрачыстасьці ксяндза Станіслава Папчыньскага прыбыла дэлегацыя з Ватыкану, якую ўзначальваў кардынал Бэртонэ. У сваім казаньні, ў часе Бэаьыфікацыйнае Імшы,якое пачаў па-польску, высланьнік Папы прыпомніў, што бласлаўлёны Станіслаў ад Ісуса і Марыі Папчыньскі быў “сапраўдным прыяцелям Хрыста і Яго нястомным Апосталам”. Сын з ўбогае сям”і жыў у часах, ў якіх Польшча пагружалася ў што-раз большым хаосе ды галечы. З часам Бог- гаварыў кардынал Бэртонэ- перамяніў маленьскага пастушка ў прапаведніка, які прыцягваў натоўпы сваёю поўнаю эрудыцыі мудрасьцю і глыбокім містыцызмам, у спаведніка, ў якога духоўнае парады шукалі нават царкоўныя і дзяржаўныя дастойнікі, ды урэшце ў заснавальніка першага польскага мужчынскага закону, менавіта Зграмаджаньня Айцоў Марыянаў ад Непарочнага Зачацьця Найсьвятой Дзевы Марыі.
Яшчэ сёньня новы бласлаўлёны Польшчы і Эўропе ( якая з цяжкасьцямі шукае дарог адзінства) кідае выклікі пастаянна актуальныя: толькі, калі кладзецца трывалы фундамант у Богу, ёсьць магчымым прымірэньне людзей і народаў. Без Бога не можа быць сапраўднае грамадзкае справядлівасьці ані трывалага міру- падкрэсьліў высланнік Папы. На заканэньне казаньня кардынал Бэртонэ падкрэсьліў, што новы бласлаўлёны, заснавальнік Айцоў Марыянаў, зьяўляецца прыкладам для Польшчы, Літвы ды цэлае Эўропы.
У Бэфтыфікацыйнай Імшы, апрача кардынала Бэртонэ, удзельнічала 5-ць кардыналаў ды каля 60-ці арцыбіскупаў і біскупаў. Сярод іх быў біскуп Антоні Дземянка, Апостальскі Адміністратар Менскае Дыяцэзыі. Вось яго выказваньне пасьля Бэатыфікацыйнае Імшы
RealAudioMP3

Зграмаджаньне Айцоў Марыянаў, якое працуе ў 17-ці краінах сьвету, хоча—як падзяку за бэатыфікацыю айца Папчыньскага - пачаць працу на Філіпінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.