2007-09-17 14:31:04

Алексiй II° сустрэўся з iтальянскiмi бiскупамi з Фрыўлi.


“Мы вельмi моцна прытрымлiваемся традыцыi. Без вернага захавання лiтургiчнай традыцыi Руская Праваслаўная Царква не была б здолна вытрымаць у эпоху пераследаванняў у 20-30 гады мiнулага стагоддзя”, - сказаў галава РПЦ МП Алексiй II° у сваiм iнтэрв’ю iтальянскай газеце “Il Giornale”.
Патрыярх выказаў таксама думку, што рашэнне Бенедыкта XVI° аб вяртаннi католiкаў да iмшы на лацiнскай мове можа спрыяць наблiжэнню з Усходнiмi Цэрквамi.
У свята Унебаўзяцця Багародзiцы на Боскай лiтургii ў Маскоўскiм крамле прысутнiчалi 4 каталiцкiх бiскупа з Фрыулi, якiя прыехалi, каб спаткацца з Патрыярхам i запрасiць яго ў старажытны iтальянскi горад Аквiлею. Кожнаму з iтальянскiх гасцей Патрыярх падарыў крыж i прыняў ад iх у дар рэпрадукцыю аквiлейскай фрэскi i частку мошчаў аднаго з пакутнiкаў.
Абавязковасць iмшы на лацiнскай мове была скрэслена II° Ватыканскiм саборам, якi праходзiў у 1962 – 1965 гадах. Тады айцы сабора прынялi рашэнне дазволiць служыць Святую iмшу на розных мовах. Аднак, згаданыя рэформы мелi i негатыўныя наступствы. У Каталiцкай Царкве ўзнiк так званы “лефеўрытскi падзел”, на чале з арцыбiскупам Марселем Лефеврам, якi не пагаднiўся рэформамi сабора i быў адлучаны ад Царквы ў 1988 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.