2007-09-15 12:15:07

Як мы паведамлялі, напачатку верасня Папа Бенедыкт 16 прызначыў на пасаду Прэзідэнта Папскай рады па культуры монсіньёра Джанфранко Равазі. Адпаведна ён будзе ўведзены ў біскупскі сан, а затым стане кардыналам.


RealAudioMP3 Кіраўнік славутай міланскай Амврасіянскай бібліятэкі, айцец Равазі замяніў кардынала Поля Пупара. Той быў прызначаны на гэтую пасаду ў 1988 годзе Папам Янам Паўлам 2 пры сумяшчэнні з папярэдняй - у якасці старшыні Папскай Рады па дыялогу з няверуючымі. Кардынал Поль Пупар адказаў на некаторыі пытанні свайго суайчынніка і нашага калегі з французскай рэдакцыі РВ:(голас):
-Будучыня Царквы і цэлага свету пастаўлена на вастрыню глы. Узрастае ва ўсіх усведамленне важнасці сустрэчы між Царквой і культурамі. Былі ажыццёўленыя шматлікія ініцыятывы па эвангелізацыі культур і па інкультурацыі Эвангелля. У апошнія гады ў сусветным маштабе ўзрасло значэнне культур Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі. Што ж тычыцца Захаду, то тут хрысціянская культура здае пазіцыі. Еўропа забываецца на свае хрысціянскія карані. Неабходна вярнуць католікам, усім хрысціянам пачуццё сваёй роднай культуры і гордасць за яе. Адносна дыялога з няверуючымі і прадстаўнікамі іншых рэлігій, кардынал Пупар зазначыў, што "немагчыма весці дыялог, калі бакі не падзяляюць асновапалягаючыя каштоўнасці. Гэта першачарговая неабходнасць - база агульных каштоўнасцей, агульныя ідэалы. Інакш будзе не дыялог, а два маналогі."
Даведка: Папскі Савет па культуры – плод 2-го Ватsканскaгa собора; у яго два разделы – больш бaгaслоўскaгa характaра, тычыцца веры i культуры; другi– дыялога с культурамi няверуючых - одна з самых беспaкойных тэм нашых часоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.