2007-09-15 11:56:07

Сусветны Патрыярх Барталамей I° сярод кандыдатаў на атрыманне прэмii iмя А. Сахарава.


Абраны пяць кандыдатаў на прэмiю iмя Андрэя Сахарава, якiя былi вызначаны рознымi мiжнароднымi камiсiямi i камiсыяй па правах чалавека пры Парламенте Еўропы. Iмя пераможцы будзе аб’яўлена 25 кастрычнiка, а цэрымонiя ўручэння прэмii пройдзе ў Страсбургу 11 снежня.
Сусветны Патрыярх Барталамей I° - адзiн з галоўных кандыдатаў. Мiжнародныя арганiзацыi ацанiлi яго дзейнасць у галiне абароны свабоды рэлiгii ў Турцыi, а таксама як iнiцыятара дыялогаў памiж прадстаўнiкамi рэлiгiйных суполак”. Другiмi кандыдатамi з’яўляюцца кiтайцы Дзенг Йунiань i Ху Яайа, якiя працуюць у галiне захавання праў чалавека. Спадарыня Дзенг Йунiань адна з самых вядомых праваабаронцаў у Кiтаi, яе муж, спадар Ху Яайа, супрацоўнiчае ў арганiзацыi, якая змагаецца з праблемай СНIДу.
Далей iдзе Йойа Малайi, афганскi дэпутат, якая вельмi пацярпела ў траўнi 2007 года пасля таго, як заявiла аб тым, што “у афганскiм парламенте ёсць шмат прыхiльнiкаў вайны”. Наступным кандыдатам на згаданую прэмiю з’яўляецца суданскi адвакат Салiх Махмуд Осман, якi супрацоўнiчае з арганiзацыямi, якiя выступаюць супраць катаванняў i задарма прапануе свае юрыдычныя паслугi ахвярам грамадзянскай вайны. I, урэшце, у лiку кандыдатаў на прэмiю, лiчыцца расейская журналiстка Анна Палiткоўская, якая была забiта 7 кастрычнiка 2006 года, вядомая сваёй антыўрадавай пазыцыяй у чачэнскiм пытаннi.







All the contents on this site are copyrighted ©.