2007-09-15 12:16:24

Арцыбіскуп Калькуты Лукас Сіркар адказвае ўсім, хто сее сумнівы і муціць ваду - "Тыя, якія ставяць пад сумніў святасць Маці Тэрэзы, проста не разумеюць, што такое духоўнае жыццё.


"Спекуляцыі ў друку вакол духоўнасці маленькай манашкі ёсць сведчаннем бездухоўнасці іх аўтараў", - лічыць каталіцкі арцыбіскуп. Прыпомнім, што шуміха была ўзнятая пасля публікацыі асабістых дзённікаў маці Тэрэзы. Замест прачытаць у іх муку духоўнага пошуку, СМІ засяродзіліся толькі на яе радках аб тым, што і ў ейным жыцці бывалі перыяды, калі яна не адчувала прысутнасці Бога. Амерыканскі часопіс "Тайм" апублікаваў старонкі кнігі "Станься маім святлом", у якой сабраная перапіска заснавальніцы ордэну " Дачок міласэрднасці" са сваімі духаўнікамі, іншымі святаслужыцелямі, слыннымі прадстаўнікамі каталіцкае Царквы. Акцэнт у публікацыях быў зробены толькі на балючых старонках. Арцыбіскуп Калькуты кажа:"Чым далей рушыць чалавек па шляху святасці, тым больш цяжкія выпрабаванні ён мае і яму належыць змагацца з тым, што супрацьставіцца святасці. Нажаль, многія людзі не маюць ўяўлення аб цяжкасцях гэтай дарогі да святасці".







All the contents on this site are copyrighted ©.