2007-09-14 14:42:55

Архiепiскап Калмыкii спаткаўся з Бенедыктам XVI°.


- Архiепiскап Элiстiнскi i Калмыцкi Зосiма пад час спаткання са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° у Ватыкане, напрыканцы агульнай аудыенцыi, перадаў Папе прывiтанне ад Патрыярха Алексiя II°.
Галава РПЦ, як адзначыў уладыка Зосiма пад час спаткання, лiчыць вельмi важным у сучасным свеце сведчанне веры разам з Каталiцкай Царквой.
Свяцейшы Айцец падзякаваў архiепiскапа за вiзiт i перадаў Патрыярху Алексiю II° сваё прывiтанне.
Калмыцкi архiепiскап таксама расказаў Папе аб адраджэннi ў расiйскiх людзях праваслаўнай веры.
“Праваслаўная Царква як захавальнiца Хрыстовай праўды мае вялiкi вопыт барацьбы за веру i традыцыйныя маральныя вартасцi ва ўмовах таталетарызма. Цяпер праваслаў’е ў Расii адраджаецца, i мiльёны людзей далучаюцца да жыцця Царквы”, - зазначыў архiепiскап Зосiма. Ён таксама паведамiў, што за апошнiя дзесяць гадоў у Калмыкii лiк праваслаўных храмаў павялiчыўся з двух да дваццацi, адкрылiся нядзельныя школы i духоўныя навучальныя ўстановы. Калмыцкi архiепiскап перадаў у падарунак Свяцейшаму Айцу Эвангелле на калмыцкай мове ў пераплёце са скуры i метала, зробленым у народных традыцыях Калмыкii, i Уладзiмiрскую iкону Мацi Божай.







All the contents on this site are copyrighted ©.