2007-09-13 14:23:15

Сёлетняя пiлiгрымка хасiдаў ва Украiну будзе больш вялiкаў, чым у мiнулыя гады.


У блiжэйшы час ва Украiну з усяго свету збiраюцца прыехаць каля 35.000 пiлiгрымаў-хасiдаў, якiя наведаюць г.Умань Чэркаскай вобласцi, дзе знаходзiцца святая для юдэяў магiла духоўнага настаўнiка рабiна Нахмана.
Як паведамiлi дзяржаўныя ворганы Украiны, ужо прыбыло больш за 10.000 пiлiгрымаў, большасць з якiх складаюць грамадзяне Iзраiля.
“Трэба адзначыць, што сёлета пiлiгрымкi з Iзраiля спалучаюцца з правядзеннем Дзён Iзраiля ва Украiне, таму памежнiкi мяркуюць, што павялiчэнне гасцей будзе падвойным”, - гаворыцца супрацоўнiкамi памежнай службы.
Наша даведка: У мiнулым годзе Украiну наведала 20.000 хасiдаў. Штогод яны, у сярэднiм, пакiдаюць у Уманi каля 2 млн. дaляраў ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.