2007-09-13 15:03:57

Старшыня Еўрапейскай камiсii прыняў удзел у паседжаннi III° Еўрапейскай мiжхрысцiянскай асамблеi.


Старшыня Еўрапейскай камiсii Жозе Мануэл Баррозу заклiкаў еўрапейскiх палiтыкаў памятаць аб важнасцi традыцый праваслаў’я i каталiцтва для будучынi Старога кантынента.
Выступаючы на III° Еўрапейскай мiжхрысцiянскай асамблеi ў румынскiм горадзе Сiбiу, ён прыпомнiў словы Яна Паўла II°, якi сказаў, што Еўропа павiнна дыхаць двума лёгкiмi, маючы на ўвазе каталiцтва i праваслаў’е.
Галава Еўракамiсii выступаючы ў румынскiм горадзе Сiбiу, выказаў надзею на тое, што адносiны, якiя былi прадэманстраваныя на згаданай Асамблеi , могуць зрабiцца, у нейкiм сэнсе, “каналам памiж двума гэтымi лёгкiмi”, i гэты канал можа быць заснаваны на ўзрастаючым духу наблiжэння памiж праваслаўным Усходам i латiнскiм Захадам, англiканаў i iншых пратэстантаў. Спадар Баррозу таксама заклiкаў палiтыкаў браць прыклад з рэлiгiйных дзеячаў, якiя iмкнуцца да “еднасцi ў прымiральнай разнастайнасцi”.
У канчатковым пасланнi асамблеi, якая упершыню праходзiла ў праваслаўнай краiне, адзначаецца, што гэта сустрэча хрысцiянаў розных канфесiй было адзначана багаццем праваслаўнай духоўнасцi i традыцыi.
“Праз шчыры i аб’ектыўны дыялог мы ўносiм уклад у стварэнне новай Еўропы, у якой ёсць нязменныя хрысцiянскiя прынцыпы i маральныя вартасцi, што паходзяць з Эвангельля i будуць служыць сведчаннем i нагодай да актыўнага заангажавання да жыцця ў еўрапейскiм грамадстве. Наша задача – сцверджваць гэтыя прынцыпы i вартасцi не толькi ў прыватным, але i ў грамадскiм жыццi”, - адзначана ў дакуменце.







All the contents on this site are copyrighted ©.