2007-09-13 13:36:48

Грэнляндыя: тут закончылася сімпозыюм аб экалогіі


У чацьвер 13-га верасьня закончыўся на Грэнландыі 7-ы сімпозый руху у карысьць рэлігіі, навукі і асяроддзя. Быў ён зарганізаваны Патрыярхам Барталамеям І-м. Вітаючы яго ўдзельнікаў, яшчэ перад Апостальскім Падарожжам у Аўстрыю, Бэнэдыкт 16 зьвярнуўся з заклікам да малітвы і турботы пра цуды Божага стварэньня. У пасланьні да ўдзельнікаў сімпозыюма Папа зьвярнуў увагу на неабходнасьць супрацоўніцтва рэлігіі і навукі ў галіне аховы прыроды.
Сімпозый «Арктыка люстра жыцьця» пачаўся 6-га верасьня і закончыўся ў чацьвер 13-га верасьня. Удзельнічалі ў ім навукоўцы ды прадстаўнікі сьвету палітыкі і рэлігіі. Сярод іх былі праваслаўныя, католікі, лютэране, англікане, бабтысты, гэбрэі, музульмане, гіндусы, шынтаісты, будысты ды шаманы. Канстантынопальскі Патрыярха Барталамей І-ы жадаў, каб з ледавікоў Грэнландыі ўзнёслася да неба «ціхая малітва», каб Бог не адвяртаў ад нашае планеты свайго міласэрнага аблічча.








All the contents on this site are copyrighted ©.