2007-09-13 13:50:13

21 верасня ў Кіеве пачынаюцца працы Генеральнай асамблеі Канфярэнцыі Еўрапейскіх камісій "Справядлівасць і мір". Яны дзейнічаюць у 29 краінах як каталіцкія праваахоўныя структуры для падвышэння сацыяльнай справядлівасці.


Упершыню такі прадстаўнічы форум будзе праходзіць на гэтых геаграфічных шыротах. Прадстаўнікі краін Еўропы засяродзяцца ў тэме " На шляху да прымірэння і паразумення: вопыт Украіны". Адкрыюць сесіі прэзідэнт Еўракамісій "Справядлівасць і мір" біскуп Лео Шварц і яе генсакратар біскуп Йорк Люер. У праграме - дыскусіі і важныя сустрэчы. Удзельнікі пачуюць сведчанні відавочцаў галадамору і галакоста. На форуме выступяць прадстаўнікі крымска-татарскіх і юдэйскіх грамад, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вязні савецкіх лагераў і дэсідэнты, а таксама гісторыкі. Дэлегаты наведаюць Чарнобыльскую зону і ўшануюць ахвяр тэхналагічнай катастрофы. Кульмінацыяй станецца агульная экуменічная малітва ў храме горада Прыпяць - за бяспечную і мірную Еўропу. Удзел у ёй прымуць не толькі католікі, але й прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій і рэлігійных арганізацый, члены Усеўкраінскай рады Цэркваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.