2007-09-12 15:49:46

У Маскве пройдуць гастролi Хора Сiкстынскай капеллы.


Сiкстынская пеўчая капелла, якая лiчыцца асабiстым хорам Папы, упершыню паедзе ў Расiю, i з 12 да 18 верасня дасць шэраг канцэртаў у Маскве. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк хора сп. Марко Лаучiанi.
“Канцэрты для шырокай публiкi запланаваны ў Вялiкай залi кансерваторыi i ў Мiжнародным доме музыкi. Трэццi канцэрт адбудзiцца выключна для запрошаных асобаў”, - сказаў сп. Лаучiанi.
Госцi з Ватыкана таксама будуць спяваць пад час нядзельнай iмшы ў найстарэйшым касцёле Масквы, якi прысвячаны св. Людовiку.
Як паведамiў iнiцыятар гастролей расiйскi дырыжор Аляксандр Неўзораў, яго дзiцячы хор шэсць гадоў таму наведаў Ватыкан, сустрэўся з Папай. Там ён пазнаёмiўся з кiраўнiком хора Сiкстiнскай капэллы монс. Джузеппе Лiберто – i тады ж узнiкла iдэя арганiзаваць гэтыя гастролi”, - сказаў сп. Неўзораў. Будучы вiзiт хора Сiкстынскай капеллы ў Расiю атрымаў блаславенства Свяцейшага Айца з мэтай развiцця культурнага супрацоўнiцтва i наладжвання мiжцаркоўных сувязяў.
Гасцей чакае вялiкая экскурсiённая праграма, магчыма адбудзiцца сустрэча з Патрыярхам Алексiям II°. “Свяцейшы Патрыярх таксама блаславiў гэтыя гастролi. На канцэртах будуць прысутнiчаць прадстаўнiкi нашай Царквы”, - паведамiў намеснiк старшынi Аддзела знешнiх царкоўных зносiнаў Маскоўскага Патрыярхата протаiярэй Усевалад Чаплiн.
Знакамiты папскi хор iснуе ўжо болей за тысячу гадоў. Афiцыйна хор Сiкстынскай капэллы быў заснаваны пасля рэарганiзацыi школы папскiў пеўчых – у 1471 годзе, пад час пантыфiкату Сiкста IV°. Менавiта ён зрабiў гэты хор сваiм прыватным хорам. На працягу стагоддзяў хор Сiкстынскай капеллы прызнаецца адным з лепшых духоўных хораў у свеце. У яго склад цяпер уваходзяць 20 дарослых спевакоў i 35 юнакоў. Кiруе хорам маэстро монс. Джузеппе Лiберто, якi быў назначаны на гэту пасаду ў 1997 годзе Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II°.







All the contents on this site are copyrighted ©.