2007-09-12 15:49:20

Кардынал Мартiно наведаў санктуарый ў Лурдзе.


Кардынал Мартiно наведаў Багародзiчны санктуарый у Лурдзе. Сэрца Бога ёсць мiласэрнасцю i светам, якi ўзнiмае станоўчую адметнасць Царквы, што павiнна баранiць права пакутуючых i эмiгрантаў. Аб гэтым заявiў кард. Ренато Раффаэле Мартiно, Старшыня Папскай рады да спраў пастырскай апекi мiгрантаў, пад час адкрыцця ў Лурдзе V° Еўрапейскага кангрэса, якi прысвячаны пiлiгрымкам у розныя санктуарыi. Спатканне, якое праходзiць пад дэвiзам “”Пiлiгрымкi i Санктуарыi, шляхi мiру, абшары мiласэрнасцi”, адбываецца ў сувязi з 150-й гадавiнай з’яўлення Панны Марыi ў Лурдзе.
Кардынал зазначыў, што Еўропа з’яўляецца “агульным домам, дзе жывуць iдэi i асобы”. “Гэта важнае спатканне, - дадаў ватыканскi дастойнiк, - ёсць знакам часоў, калi Царква павiнна вытлумачыць” спрыяючы братэрству i салiдарнасцi. Акрамя таго, монс. Мартiно сцвердзiў, што “мы павiнны быць выхавацелямi i духоўнымi вызвалiцелямi, як гэта рабiлi на працягу стагоддзяў святыя Нябесныя Заступнiкi Еўропы – св.Брыгiта Шведская, св. Кацярына Сiенская, св. Тэрэза Бенедыкта Крыжа, св. Бенедыкт з Норчы i святыя Кiрыл i Мятод. Пiлiгрымка, - зазначыў на прыканцы сваёй прамовы кардынал Мартiно, - мае памеры лiтасцi”. “У свеце, якi на ўскраiне грамадства мае хваробы i слабасць, каб спрыяць прыгажосцi i фiзiчнай дасканаласцi, вы, кiраўнiкi пiлiгрымак i сан ктуарыяў, прапануйце сведчанне веры, што з’яўляецца першай задачай Царквы для тых, якiя адчуваюць сябе забытымi i адштурхнутымi на другi план”. “Вы, - скончыў сваю думку кардынал Ренато Мартiно, - памятайце, што сэрца Бога ёсць мiласэрнасць, якая адлюстроўваецца на чалавеку, створанаму па вобразу Бога”.







All the contents on this site are copyrighted ©.