2007-09-12 15:17:32

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 12-га верасьня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Бэнэдыкт 16 прыбыў на яе са сваей летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо блізка Рыму. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа зрабіў падрухунак свайго Апостальскага Падарожжа ў Аўстрыю, якое толькі што закончылася, сказаўшы наступнае: RealAudioMP3
Дзякую Прэзыдэнту краіны, царкоўным ды цыільным уладам за сардэчны прыём. Далей Сьвяцейшы Айцец успомніў, што галоўным матывам паломніцтва, якое адбылося пад лозунгам “Глядзець на Хрыста” былі сьвяткаваньні 850-ці годдзя існаваньня Марыйнага Санктуарыя ў Марыяцэль. Затым ўспомніў у сваёй катахэзе: Сьвятую Імшу ў гэтым Санктуарыі, Эўхарыстыю ў Саборы Сьвятога Сьцяпана ў Вене, сустрэчу з біскупамі, духавенствам, з законнымі супольнасьцямі, асабліва Бэнэдыктынцаў і Цыстэрцаў ў Апацтве Сьвятога Крыжа, сустрэчу з сэмінарыстамі і добраахвотнікамі ( валантарыятамі). Прыпомніў важныя тэмы свайго навучаньня: аб адзінстве Эўропы, пашане хрысьціянскіх вартасьцяў, значэньні і патрэбы сьвяткаваньня нядзелі. Хай гэтае навучаньне будзе заахвочаньнем для кожнага з нас- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Ьэнэдыкт 16—каб мы, у духу лозунга гэтага Апостальскага Падарожжа, вучыліся глядзець на Ісуса вачыма Марыі, заўважаючы ў нашых братах Бога, які ёсьць Любоў”ю.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.