2007-09-11 16:13:39

У вёсцы Масар працуе незвычайны святар.


Святар Юзеф Булька мае намер запрасiць ананiмных алкаголiкаў з Беларусi, Лiтвы i Латвii, каб заснаваць у вёсцы Масар Глыбокскага раёна Вiцебскай вобласцi алею цвярозасцi.
7 кастрычнiка на алеi даўжынёй 100 метраў i шырынёй каля 5 метраў будуць пасаджаны туi. Айцец Юзеф некалькi ўжо гадоў збiрае рэдкiя раслiны, многiя з якiх пасаджаны каля мясцовага касцёла.
Прыехаўшы ў в. Масар каля 20 гадоў таму, святар пачаў барацьбу з пьянствам мясцовых жыхароў, у прыватнасцi, забаранiў уваход у касцёл тым, што ўжываюць спiртное.
Некалькi гадоў таму ксёндз Булька стварыў першы ў Беларусi антыалкагольны музей, у якi мясцовыя вытворцы самагону здалi свае самагонныя аппараты. У музэi таксама захоўваюцца зацьверджаныя мясцовымi ўладамi i замацаваныя пячаткамi заявы мясцовых жыхароў аб тым, што яны адмаўляюцца ад спiртнога.
У 2005 годзе а.Юзеф стаў першым святаром Рыма-каталiцкай Царквы ў Беларусi, якому была ўручана дзяржаўная ўзнагарода “За духоўнае адраджэнне”.
10 кастрычнiка 2007 года касцёлу св.Анны, парахам якога служыць а. Булька, спаўняецца 100 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.