Сустрэчы моладзі ў італьянскім горадзе Лорето набываюць з кожным годам усё больш
экуменічнага значэння. Сёлета сотні праваслаўных з розных краін сталіся гасцямі
італьянскіх католікаў.
"Хочым адчуваць сябе часткаю вялікай сусветнай Царквы і прачуць разам эвангелізацыю
ў тым стылі, які тут прыняты", - сказаў кіраўнік праваслаўнай балгарскай дэлегацыі
святар Пламен Ганчев. ?5 юнакоў і дзяўчат з праваслаўнай грамады дыацэзіі Нікопалі
працягваюць знаходжанне ў Італіі гасцямі дыяцэзій Ферма і Анкона. Як паясніў для
журналістаў балгарскі святар, ў яго на радзіме ўзрастае колькасць юнакоў і дзяўчат,
якія шукаюць шчасця ў Царкве.Яны не звяртаюць ўвагі на тых, хто мае перасцярогу
да ўдзельнікаў багаслужбаў як бы да не зусім паўнацэнных,"- працягвае малады святар.
"-Слухаючы маладых - а гэта менавіта і ёсць тэма сённяшняй Агоры (зн., сходу ўслухоўваючыхся)-
выбраная італьянскай Царквой для першага году Агоры, разлічанай на цыкл у 3 гады,
- разумееш разгубленасць перад абліччам вялікіх выклікаў сучаснасці, якія ставіць
перад імі( італьянскімі католікамі) жыццё. Адказ ёсць толькі ў Езусе, як казаў Папа
Ян Павел 2 моладзі, якая была ў Рыме на вялікі юбілей 2000 года.Тады польскі Папа
падкрэсліў, што толькі Ісус Хрыстос мае моц запоўніць пустэчу ў маладых сэрцах,"-
прыпомніў кіраўнік праваслаўнай дэлегацыі з Балгарыі.