2007-09-10 18:02:24

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


349 Сацыяльная навука Царквы, прызнаючы за рынкам функцыю незаменнага iнструмента ўнутранага рэгулявання эканамiчнай сiстэмы, падкрэслiвае неабходнасць злучыць яго з маральнымi мэтамi, якiя б забяспечвалi i, у той жа час, адпаведным чынам абмяжоўвалi аго незалежнасць. Уяўленне таго, што можа быць нададзена выключна рынку распаўсюджванне ўсiх катэгорыяў дабротаў, не вернае, бо заснавана на рэдукцыянiстскiм бачаннi асобы i грамадства. Ва ўмовах канкрэтнай небяспекi “iдалапаклонства” перад рынкам, сацыяльная навука Царквы ўказвае на яго межы: iх лёгка заўважыць, бо ўжо канстатавана яго няздольнасць задаволiць важныя патрэбы чалавека. Тут патрэбны даброты, якiя “па сваёй натуры не могуць быць проста таварам”, даброты, якiмi нельга распараджацца па тыповым рыначным правiлам “эквiвалентнага абмена”” i дагаворнай логiкi.
350 У сучасных грамадствах рынак набывае значную сацыяльную функцыю, таму важна выявiць яго найбольш пазiтыўны патэнцыял i стварыць умовы, якiя дазволяць гэтаму патэнцыялу адкрыцца на практыцы. Суб’екты павiнны быць сапраўды вольныя параўноўваць, ацэньваць i рабiць выбар памiж рознымi варыянтамi, аднак свабода ў эканамiчнай галiне павiнна ўпiсвацца ў належныя юрыдычныя рамкi, якiя паставяць яе на службу цэласнай чалавечай свабодзе: “эканамiчная свабода – толькi элемент чалавечай свабоды. Калi эканамiчная свабода робiцца аўтаномнай, значыць калi ў чалавеку бачаць хутчэй вытворцу цi карыстальнiка дабротамi, чым суб’екта, якi стварае i ўжывае, каб жыць, - тады гэта свабода страчвае ўласнае неабходную сувязь з чалавечай асобай i, у рэшце, прыводзiць да яе адштурхнення i прыгнечання”.
б) Дзеяннi Дзяржавы.
351 Дзеяннi Дзяржавы i iншых грамадзянскiх ўладаў павiнны адпаведваць прынцыпу субсiдарнасцi i ствараць спрыяльныя сiтуацыi для свабоднага здзяйснення эканамiчнай дзейнасцi, а таксама натхняцца прынцыпам салiдарнасцi i ўстанаўлiваць межы аўтаномii бакоў, каб абаранiць слабейшую”. Бо салiдарнасць без субсiдарнасцi лёгка выраджаецца ў навязванне дапамогi, у той час як субсiдарнасць без салiдарнасцi заахвочвае да эгаiстычнай правiнцыяльнасцi. Каб абодва фундаментальных прынцыпа былi захаваны, умяшальнiцтва Дзяржавы ў эканамiчную сферу не павiнна быць а нi перавышаным, а нi занiжаным, але павiнна адпавядаць рэчаiсным патрэбам грамадства: “Дзяржава забавязана спрыяць дзейнасцi прадпрыемстваў, ствараючы ўмовы, у якiх магчыма знайсцi працу, стымулюючы гэту дзейнасць, калi яна недастаткова актыўная, i падтрымлiваючы ў крызiсныя моманты. Акрамя таго, Дзяржава мае права ўмешвацца, калi тыя цi iншыя манаполii тармозяць развiццё эканомiкi цi перашкаджаюць яму. Хаця ж, Дзяржава не толькi гарманiзуе i накiроўвае развiццё, але можа ажыццяўляць i функцыi намеснiцтва ў надзвычайных сiтуацыях”.
352 Асноўная задача Дзяржавы ў эканамiчнай сферы – акрэслiць юрыдычныя рамкi, прыдатныя для рэгулявання эканамiчных адносiнаў, каб “баранiць… умовы, без якiх няма свабоднай эканомiкi, бо яна ўключае ў сябе пэўную роўнасць бакоў: нi адна з iх не павiнна быць настолькi мацнейшай за iншую, каб яе прыгнесцi”. Эканамiчная дзейнасць, асаблiва ва ўмовах свабоднага рынка, не можа разгортвацца ў iнстутыцыйным, юрыдычным i палiтычным вакууме: “Наадварот, яна мае на ўвазе надзейныя гарантыi асабiстай свабоды i ўласнасцi, не кажучы ўжо аб стабiльнай валюте i эфектыўным камунальным абслугоўваннi”. Каб выканаць сваю задачу, Дзяржава павiнна разпрацаваць адпаведнае заканадаўства, а таксама разумна накiроўваць эканамiчную i сацыяльную палiтыку, нiколi не злоўжываючы сваёй уладай у розных галiнах рыначнай дзейнасцi, якая павiнна заставацца свабоднай ад аўтарытарных цi, яшчэ больш дрэнна, таталiтарных структураў i прымусу.
353 Трэба, каб рынак i Дзяржава дзейнiчалi ў згодзе i дапаўнялi адзiн iншую. Свабодны рынак можа прыносiць карысць чалавечаму калектыву, толькi калi Дзяржава, адпаведным чынам арганiзаваная, акрэслiвае напрамак эканамiчнага развiцця, прымушае захоўваць справядлiвыя i празрыстыя правiла i ўмешваецца нават наўпрост - строга на працягу неабходнага часу – у выпадках , калi рынак не здольны асягнуць жаданай эфектыўнасцi i калi гутарка iдзе аб iснаваннi прынцыпа перападзелу, бо ў некаторых галiнах рынак не здольны гарантаваць, абапiраючыся на ўласныя механiзмы, справядлiвае распаўсюджванне некаторых дабротаў i паслуг, якiя з’яўляюцца iстотнымi для чалавечага ўзрастання грамадзянаў; у такiм выпадку ўзаемная дапаўняльнасць Дзяржавы i рынка вельмi неабходна.







All the contents on this site are copyrighted ©.