2007-09-10 14:21:41

Незвычайны аркестр граў для Папы Бенедыкта 16 у часе маладзёвай сустрэчы ў Лорето. Агора (спатканне на прасторы), што правяла італьянская моладзь з запрашэннем шматлікіх гасцей, уключыла ў сваё кола і дзяцей-інвалідаў.


Падлеткі з псіхічнымі і фізічнымі праблемамі, затрымкай развіцця ці сіндромам Даўна, а таксама фізічна нармальныя дзеці з цяжкіх сем'яў перш атрымалі музычную адукацыю. Для іх стварылі ў Мілане аркестр "Эзаграма". 4 гады таму ён выступіў перад Еўрапарламантам і атрымаў славу. Усе члены аркестра маюць дыпломы, што сталася магчымым пры рэалізацыі праекта рэабілітацыі і адукацыі паводле прыкладной музыкалёгіі ў вобласці Ламбардыя. "Эзаграма" – гэта добраахвотная арганізацыя, узніклая яшчэ ў 1985 годзе, каб распаўсюджваць метад лячэння музыкай як адзін з асновапалягаючых пры шэрагу хваробаў. Арыгінальную тэрапію медыкі пачалі шырэй прымяняць пасля 20 гадоў даследванняў. Аркестр "Эзаграма" сёння мае ў сваім рэпертуары складаныя творы такіх аўтараў, як Стравінскі і Мусаргскі, Моцарт і Бах. Галоўнае ў аркестры незвычайных музыкаў той прагрэс, які яны здабываюць у працэсе артыстычнай дзейнасці. Многія з іх раней не вытрымлівалі нават трох мінут пры праглядзе мультфільма. Канцэнтраванасць і засяроджанасць, якія здабываюцца цярплівасцю выкладчыкаў, далі такі вынік, што большасць навучылася запамінаць партытуры наізусць, дакладна адказваць на кожны знак дырыжора, а значыць эмацыянальна і інтэлектуальна ўдзельнічаць у працэсе стварэння мелодыі. Калі хтосьці робіць памылкі, яны ўсе разам спачуваюць яго гору і імкнуцца памагчы. Як сведчаць сем'і гэтых дзяцей і падлеткаў-інвалідаў, за час працы ў аркестры яны зрабілі вялізны крок наперад у сваім развіцці, навучыліся радавацца і радаваць іншых людзей. Асаблівае шчасце выклікала магчымасць падарыць сваю музыку Папу Рымскаму, суправаджаючы адлужаную ім Святую Імшу на раўніне Монторсо блізка Лорето для маладых пілігрымаў з цэлага свету.











All the contents on this site are copyrighted ©.