2007-09-10 18:02:53

Лiтургiчныя спевы для Мiжнароднага дня моладзi будуць напiсаны адным аўстралiйскiм суддзёй.


Суддзя Вярхоўнага суда Аўстралii, вядомы музыкант, якi ўваходзiць у арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы Сусветнага дня моладзi, што пройдзе 15-20 лiпеня 2008 года, абраны ў якасцi кампазiтара лiтургiчнай музыкi для згаданага спаткання моладзi.
Гэта спадар Джорж Палмер. Музыка, якую ён напiша будзе суправаджаць усе Богаслужбы, у якiх будзе прыймаць удзел Бенедыкт XVI° у Аўстралii.
Музыкальная аранжыроўка ўжо мае назву: “Benedictus qui venit” /”Блаславёны той, што прыходзiць”/. “Яна будзе спалучаць лацiнскую i англiйскую мовы, будзе простай па форме, якая падыйдзе таксама i для выкарыстання ў парафiях”, - сказаў кiраўнiк лiтургiчнай праграмы будучага Сусветнага дня моладзi а. Петер Вiльямс.
У апошняй лiтургii музычную частку будзе спаўняць хор з 300 асобаў, аркестр маладых аўстралiйцаў i двое салiстаў: тэнар Анрэй Гудвiн i сопрано Амелiя Фарруджiа.








All the contents on this site are copyrighted ©.