2007-09-08 18:10:12

Сустрэча Папы са сьвятарамі, законнікамі, законніцамі ды сэмінарыстамі ў Марыяцэль. "Вы - сьвятары, законнікі, законніцы ёсьць слугамі і слугінямі місіі Хрыста. Госпад кліча сьвятароў, законнікаў і законніц ды сьвецкіх асоб увайсьці ў сьвет, ў ягоную сапраўднасьць, дзеля супрацоўніцтва там у пабудове Божага Каралеўства. Госпад вас запрашае да паломніцтва з Ім і да ўдзельнічаньня ў Ягоным жыцьці, якое яшчэ і сёньня ёсьць Крыжоваю Дарогаю, дарогаю Уваскрасеньня. "


Пасьля абеду Папа разьвітаўся з айцамі бэнэдыктынцамі і прыбыў а гадзіне 16,40 паводле рымскага часу да Санктуарыя ў Марыяцэль. Тут адслужыу Вячэрню разам са сьвятарамі, законнікамі, дыяканамі ды сэмінарыстамі.
На пачатку набажэнства прывітаў Бэнэдыкта 16-га біскуп Грацу монс. Эгон Капэляры.
У сваім разважаньні да прысутных Папа сказаў: Ад многіх пакаленьняў людзі моляцца тут. Жадаюць падзякаваць Богу за ўсе атрыманыя ласкі. Вы сьвятары, законнікі, законніцы ёсьць слугамі і слугінямі місіі Хрыста. Госпад кліча сьвятароў, законнікаў і законніц ды сьвецкіх асоб увайсьці ў сьвет, ў ягоную сапраўднасьць, дзеля супрацоўніцтва там у пабудове Божага Каралеўства. Госпад вас запрашае да паломніцтва з Ім і да ўдзельнічаньня ў Ягоным жыцьці якое яшчэ і сёньня ёсьць Крыжоваю Дарогаю, дарогаю Уваскрасеньня. Госпад кліча вас да адзінай веры.
Гэты запавет Хрыста- сказаў далей Папа- значыць для Касьцёла, для сьвятароў, законнікаў і законніц як і для ўсіх ахрышчаных: заангажаваньне быць прысутнымі у сьвеце як яго сьведкі. Давайце сьведчаньне той Любові, якая ахвяравала Сябе за людзей і такім чынам перамагля сьмерць.
Романо Гурдіні ў сваёй аўтабіяграфіі піша: “Ісус прысутны у нас у канкрэтны спосаб толькі ў сваім целе, значыць Касьцёлу”. Дзеля гэтага паслухмянасьць Божай волі, паслухмянасьць Ісусу Хрысту, павінна быць вельмі канкрэтнаю ў ціхай паслухмянасьці Касьцёлу- завершыў сваю прамову Бэнэдыкт 16.

Пасьля гэтае сустрэчы ў санктуарыі Марыяцэль Сьвяцейшы Айцец адправіўся ў паваротную дарогу ў Вену. У Апостальскую Нунцыятуру Бэнэдыкт 16 павінен прыбыць каля гадзіны 20-ё паводле рымскага часу. Такім чынам закончыўся другі дзень Апостальскага Падарожжа Папы ў Аўстрыю. Нядзеля 9-га верасьня будзе апошнім днём візыту.
Vespri Mariani







All the contents on this site are copyrighted ©.