2007-09-08 15:50:25

Біскуп Капэляры: эўрапэйскі памер паломніцтва


Паломніцтва Папы у Аўстрыю мае «эўрапэйскі памер»- у гэтым пераканы біскуп Капэляры. На ягонай дыяцэзыі Грац-Сэкаў, ляжыць санктуарый Марыяцэль, які зьяўляецца галоўнаю мэтаю падарожжа Папы Бэнэдыкта 16-га.
Папа вельмі добра ведае Аўстрыю, знае таксама і духоўную культуру гэтае краіны. У Марыяцэль быў як кардынал у 2004-м годзе. Ад гэтага дня мы можам сказаць, што стаў ён прыяцелям нашага рэгіёну, яго прыгажосьці ды яго духоўнага і рэлігійнага багацьця”- сказаў Ватыканскаму Радыё біскуп Капэляры. Далей падкрэсьліў, што Марыяцэль мае эўрапэйскі памер. Мы можам сказаць, што ў асаблівы спосаб, выпраменьвае ён на суседнія краіны: Венгрыю, Славакію, Славенію ды Харватыю- дадаў біскуп Капэляры.








All the contents on this site are copyrighted ©.