У пятніцу Бенедыкт 16 накіраваў сваю прамову да адказных за лёсы свету ў рэзідэнцыі
Прэзідэнта Аўстрыі ў венскім Гофбургу - гэта імператарская сядзіба - так званыя кайзеравы
апартаменты."Трэба ўсё зрабіць, каб не дазволіць, што б ў нейкі дзень пра хрысціянства
гаварылі бадай толькі камяні! Аўстрыя без жывой хрысціянскай веры - гэта ўжо не Аўстрыя!...
Еўропа, якая так многа
мае, адказная перад светам "- галоўныя думкі, выказаныя Папам у гэты вечар...Частка
гэтых апартаментаў адчынена заўсёды для публікі як музей, так што магчыма многія
з нашых слухачоў відавочна ўяўляюць месца дзеяння.У сваім слове пасля прывітання
прэзідэнту Аўстрыі і ўсім урадаўцам, Папа спыніўся на выдатных поспехах краіны, асабліва
падкрэсліў асягненні ўзорнай грамадзянскай згоды і шчодрасці да бедных і патрабуючых
не толькі ў сябе, але і па-за межамі Аўстрыі. Нам, беларусам, вельмі блізкія і зразумелыя
гэтыя адзнакі, бо неаднаразова атрымлівалі і працягваем атрымліваць дапамогу з Аўстрыі.
Прыпомнім, хаця б, для дзецуй Чарнобыля ці наогул дапамогу медустановам Беларусі з
боку аўстрыйскіх католікаў праз структуры Карытас. Але вернемся да важнай падзеі,
якая адбываецца ў гэтыя мінуты. Звяртаючыся да дыпламатычнага корпусу, папа падкрэсліў,
што Аўстрыя мае ўнікальны гістарычны вопыт,будучы ў мінулым імперыяй, якая ўз'яднала
шмат земляў як Заходняй, так і Усходняй Еўропы."Дык сам провід накіроўвае нас ўзірацца
ў такі прыклад.- падкрэсліў Папа. - Еўрапейскі Дом - як падабаецца называць зграмаджанне
гэтага кантынента, станецца сапраўды цудоўным, калі будзе збудаваны на трывалым фундаманце
нашай гісторыі і традыцый. Еўропа не можа і не павінна згубіць свае хрысціянскія карані.
Еўрапейская мадэль - гэта сацыялны парадак, пры якім эфектыўная эканоміка спалучаная
з сацыяльнай справядлівасцю, палітычным плюралізмам у талерантнасці, свабодай і адкрытасцю,
але пры захаванні каштоўнасцей гэтага Кантыненту. Мы ведаем, - працягваў Папа. -
якія страшэнныя памылкі прайшла Еўропа : ідэялагічныя абмежаванні ў філасофіі, навуцы
ды нават веры, насілле рэлігіі і рацыянальнасці дзеля імперыялістычных мэтаў, дэградацыю
людзей да вузкага матэрыялізма, што прывяло да нецярпімасці і абыякавасці да сапраўдных
каштоўнасцей. Аднак для Еўропы характэрныя самакрытыка і вылучэнне. ..- працягваў
Папа. -Цяперашняя глабалізацыя не можа быць спыненая, але вялікім і адказным заданнем
палітыкі ёсць даванне гэтай глабалізацыі ўпарадкаванасць і межы, каб яна не рабілася
за кошт бедных краін ці за кошт галечных у саміх багатых краінах. Гэта - у імя будучых
пакаленняў". Далей свяцейшы айцец спыніўся на недапушчальнасці стварэння такой палітыкі,
якая б дапамагала спыненню жыцця - значыцца, спрыяла абортам, так званай дапамозе
ў смерці, іншым сучасным жудасцям. папа заклікаў аўстрыйцаў быць больш гатовымі да
прыняцця дзяцей і каб не было так, што бацькоўства і мацярынства лічыцца амаль хваробай.
За гэта адказваюць у першую чаргу палітыкі, якія павінны ствараць умовы для заахвочвання
маладых браць адказнасць за сваю сям'ю Рэлігійныя дзеячы таксама павінны аказваць
усім псіхалагічную і пастырскую дапамогу...Але гэта не станецца магчымым, пакуль зноў
не створым ўмовы, каб у нашых краінах запанаваў клімат радасці і даверу да жыцця,
у якім дзеці не будуць лічыцца цяжарам, але дарам для ўсіх. гаворачы пра неабходнасць
усё больш адкрывацца на рэлігійны дыялог, Папа працытаваў філосафа Юргена Хабермаса:
"Для чалавека сучаснай самасвядомасці хрысціянства ёсць ня толькі каталізатарам.
Універсальная роўнасць, з якіях выплылі ідэі свабоды і салідарнага сужыцця, ёсць непасрэднай
спадчынай яўрэйскай юстыцыі і хрысціянскай этыкі любові. Нязменная па сутнасці, гэтая
спадчына заўсёды па-новаму ўсведамляецца, і да сённяшніх дзён таму няма альтэрнатывы!".
пасля звароту да прадстаўнікоў усіх краін з указаннем на адказнасць Еўропы, якой шмат
дадзена і з якой шмат запытваецца, даваць дапамогу народам планеты, Папа завершыў
сваю прамову сцверджаннем, што многае з таго, чым ганарыцца Аўстрыя, забавязанае
яе хрысціянскай веры. Менавіта вера сфармавала гэтую краіну і яе людзей. Трэба ўсё
зрабіць, каб не дазволіць. каб ў нейкі дзень пра хрысціянства гаварылі бадай толькі
камяні! Аўстрыя без жывой хрысціянскай веры - гэта ўжо не Аўстрыя! Напрыканцы
Папа даў найлепшыя пажаданні прысутным, усім аўстрыйцам, асабліва моладзі, хворым
і старым, каб мелі надзею, давер, радасць і Боскае блаславенства.