Падарожжа Свяцейшага Айца ў Аўстрыю будзе прысвячана ўшанаванню Багародзiцы. Увесь
дзень 8 верасня будзе сваеасаблiвым падзяляючым этапам падарожжа Бенедыкта XVI°.
У першы дзень наведвання Аўстрыi Папа спаткаецца з мясцовымi ўладамi. У прыватнасцi,
з Прэзiдэнтам краiны Хейнцам Фiшерам, з дыпламатамi, якiя акрэдытаваныя не толькi
пры Рэспублiке Аўстрыя, але таксама пры мiжнародных арганiзацыях, што маюць сядзiбы
ў Вене. Апошнi дзень вiзiта Свяцейшага Айца будзе прысвячаны спатканню з аўстрыйскiмi
вернiкамi i вернiкамi з iншых краiнаў Еўропы, якiя прыехалi, каб спаткацца з Бенедыктам
XVI°. 9 верасня ранiцай Папа ўзначалiць Святую iмшу ў славутым касцёле “Stephansdom”,
катэдры, прысвячанай святому Стэфану. У другой палове дня, у будынку вядомай канцэртнай
залi Вены “Konzerthaus”, Бенедыкт XVI° спаткаецца з венцамi. На гэтым спатканнi будуць
пераважна тыя, што працуюць у розных дабрачынных арганiзацыях. Перад вылетам
Свяцейшы Айцец наведае адзiн з вядомых духоўных цэнтраў Еўропы – абатства “Heiligenkreuz”,
пабудаванае рыма-гатычным стыле ў XIII° стагоддзi, якое сваiмi вельмi высокiмi нефамi
з камня сведчыць аб тым, што хрысцiянства ў Аўстрыi i на ўсiм Старым кантыненте мае
каранi больш глыбокiя, чым розныя рэлатывiстскiя рухi нашых дзён.