2007-09-07 15:00:14

Пачалося Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Аўстрыю


RealAudioMP3 У пятніцу 7-га верасьня Сьвяцейшы Айцец пачаў сваё 7-е Апостальскае Падарожжа па-за межы Італіі. Нагодаю візіту ў Аўстрыю зьяўляецца 850-ці годдзе нацыянальнага марыйнага санктуарыя ў Марыяцэль.
Самалёт Папы прызямліўся на міжнародным лётнішчы Швэхат у Вене каля гадзіны 11-10 рымскага часу. Тут прывіталі Сьвяцейшага Айца найвышэйшыя царкоўныя ды цывільныя ўлады Аўстрыі. У сваёй прывітальнай прамове Папа падзякаваў Прэзыдэнту Аўстрыі спадару Фішэру за сардэчныя словы прывітаньня як ад сябе так ад цэлага аўстрыйскага народу.
RealAudioMP3
Матывам майго прыбыцья ў Аўстрыю ёсьць 850-ці годдзе ўзьнікненьня марыйнага санктуарцыя ў Марыяцэль, які зьяўляецца матчыным сэрцам Аўстрыі. Ёсьць сімвалям адкрыцьця, якое перавышае не толькі геаграфічныя і нацыянальныя межы, але ў асобе Марыі чалавек адкрываецца на Слова Божае ды яго Праўду. Марыяцэль прадстаўляе не толькі сваю гісторыю, але паказвае таксама дарогу у будучыню.
Я ведаю- сказаў на заканчэньне сваёй прывітальнай прамовы Папа- што ў Аўстрыі многія асобы заангажаваныя ў валантарыяце, ў служэньні іншаму. Той, хто глядзіць на бліжняга- яго бачыць ды робіць яму дабро- глядзіць на Хрыста і служыць Яму.


Затым Папа адправіўся на плошчу Ам Гоф, дзе перад Касьцёлам, як яго называцюь “харвацкае супольнасьці”, перад Марыунсаўле ( калонаю Марыі) адбылася марыйная малітва. Сьвяцейшага Айца прывітаў бурмістр Вены а на плошчы былі прысутнымі ўсе аўстрыйскія біскупы. Было прысутных больш за тысячу асоб. Са словам да Папы зьвярнуўся кардынал Шэнборн. Бэнэдыкт 16 у сваёй прамове сказаў, што як першы этап свайго паломніцтва ў Марыяцэль выбраў Марыенсаўле, дзеля таго, каб абмеркаваць значэньне Марыі для Аўстрыі ў мінулым ды ў цяперашнім часе, як таксама Яе значэньне для кожнага з нас ды даручыў ўвесь аўстрыйскі народ заступніцтву Найсьвятой Дзевы Марыі.
Перад абедам у Апостальскай Нунцыятуры у Вене Папа яшчэ наведаў плошчу Юдэнпляц дзе застрымаўся перад Мемарыялам аўстрыйскіх ахвяраў Шоа. Тут, разам з галоўным рабінам Вены ды з гэбрэйскаю супольнасьцю Папа на працягу некалькіх мінут засяродзіўся ў малітве.








All the contents on this site are copyrighted ©.