Украiнская Грэка-каталiцкая царква ўваходзiць у Мiжнародную камiсiю да спарў пастырскага
служэння сярод вязьняў.
XII° Кангрэс Мiжнароднай каталiцкай камiсii пастаральнай апекi вязняў праходзiць
з 5 да 12 верасня ў Рыме. Рашэнне аб уваходжаннi Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы
ў гэту камiсiю было прынята 30 жнiўня пад час пазачарговай сесii Сынода бiскупаў Кiева-Галiцкай
арцыдыяцэзii. Падрыхтоўчую працу адносна завершання працэдуры капеланскага служэння
УГКЦ у вязнiцах правялi напрацягу лютага-траўня бягучага года. Па рашэнню Сынода,
на адной з блiжэйшых сесiй зацьвердзяць канцэпцыю развiцця пастарскага служэння ў
вязнiцах i падрыхтуюць пастарскi лiст вернiкам УГКЦ адносна мiсii служэння вязьням. Як
адзначыў рэферэнт для пенiтэнцыальных устаноў Украiны дыякан Канстантын Пантэлей,
“удзел Камiсii дасць магчымасць арганiзаваць абучэнне для капеланаў i здзяйсняць праграму
падтрымкi пастарскага служэння. Гэта будзе садзейнiчаць развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва
пастаральнай мiсiii для турмаў, удасканаленню капеланскай службы i рэфармаванню пенiтэнцыярнай
сiстэмы Украiны”. Мiжнародную каталiцкую камiсiю пастаральнай апекi вязьняў стварылi
ў Рыме яшчэ ў 1950 годзе на мiжнародным Кангрэсе, iнiцыятарам якога быў Дзяржаўны
сакратар, будучы Папа Рымскi Павел VI°. Сёння згаданая Камiсiя дзейнiчае пад кiраўнiцтвам
Рымскай Курыi пры Папскай радзе “Справядлiвасць i мiр”. Яна аб’ядноўвае генеральных
капеланаў вязнiцаў з болей, чым 100 краiнаў i ўваходзiць у ААН са спецыяльным кансультатывным
статусам.