2007-09-06 16:18:58

Кампакт-дыск з Багародзічнымі спевамі ў выкананні членаў Біскупскай канферэнцыі Аўстрыі выпушчаны да візіту Папы Бенедыкта 16 у краіну.


Маэстра славутай Венскай Катэдры Томас Далецаль вылучыў такую ідэю, якая была падтрыманая святаслужыцелямі. Вянок спеваў - падарунак да 850-годдзя санктуарыя Марыя-цэль. Праект прысвяцілі Папу Бенедыкту 16 на знак падзякі за ягоны апостальскі візіт у краіну Моцарта і Штраўса. Самі біскупы выказалі вялікі энтузіязм і радасць пры ажыццяўленні гуказапісу. Шмат год Томас Долецаль вядзе музычнае суправаджэнне ўсіх літургічных падзей у славутым на цэлы свет храме. Ён жа ўдзельнічае ў арганізацыі правядзення штогадовага канцэрта для Інтэрбачання на Раство Хрыстовае. "У часе такіх багаслужбаў,- кажа маэстра,- я заўважыў, як прыгожа,адухоўлена і чыста спяваюць біскупы разам. Асабліва пры выкананні народных спеваў і песняпенняў Найсвятой багародзіцы: можна заслухацца шматгалоссем, гармоніяй другога і трэцяга галасоў. так мен і прыйшла ідэя запісу гэтага спявання..."
На дыску запісаныя 24 спевы, арганныя творы і званы. Назвалі дыск проста6"Спяваючыя біскупы". Каштуе ён 10 еўра і будзе прадавацца ва ўсіх месцах. дзе пабывае ў часе свайго візіта ў Аўстрыю Папа Бенедыкт 16. Сродкі ад продажу пойдуць на гуманітарныя мэты.







All the contents on this site are copyrighted ©.