2007-09-06 14:41:12

Выступленне кард. Ердё на III° Еўрапейскай экуменiчнай асамблеi, якая праходзiць у Румынii.


“Паглыбiць веды i жыць Хрысцiянствам” – пад такiм дэвiзам праходзiць экуменiчнае спатканне ў трансiльванскiм горадзе Сiбiу (Румынiя).
“Веру, што першай вялiкай перашкодай экуменiзму ёсць няведанне хрысцiянства i павярхоўнасць хрысцiянскага жыцця. Першай задачай, якую мы маем таксама ў Сiбiу – гэта паглыбiць свае веды i жыць хрысцiянствам”, - сказаў кард. Эрдё, арцыбiскуп Будапешта, Старшыня Бiскупскiх канфярэнцый Еўропы, пад час першага дня працы III° Еўрапейскай экуменiчнай асамблеi Еўропы.
“Мы павiнны часта з болем канстатаваць той факт, што сапраўднае хрысцiянства мала вядома ў сучаснай Еўропе, - зазначыў кардынал Эрдё, - Iснуе шмата масак хрысцiянства, якiя часта з’яўляюцца ад пачатку фальшывымi. Ёсць неадкладная неабходнасць у тым, каб шлях экуменiзма зрабiўся месцам духоўнага i тэалагiчнага паглыблення нашых ведаў. Вывучаючы Святое Пiсанне i праўду нашай веры, мы можам узрастаць у нашай хрысцiянскай самасвядомасцi”, - сказаў венгерскi кардынал.
Iншай задачай экуменiчнай дзейнасцi “ёсць супольнае супрацьстаўленне ўплывам сучаснасi i секулярызацыi”: “Сярод хрысцiянскiх суполак усходу i захаду мы маем розны вопыт. I мы маем магчымасць вучыцца адзiн ад iншага. Маем абавязак разам паказаць, што на аснове Эвангелля магчыма весцi дыялог з кожнай культурай i яно, Эвангелле, мае магчымасць узбагацiць кожную культуру”. “Шлях экуменiзма , - падкрэслiў кардынал, - гэта вернасць Крыжу. Але настойлiвасць Хрыста навучае нас быць вернымi i паслядоўнымi ў кожнай добрай справе, таксама ў нашай экуменiчнай дзейнасцi”, - скончыў сваю думку арцыбiскуп Будапешта.







All the contents on this site are copyrighted ©.