2007-09-05 14:19:32

На думку кардынала Шенборна, вiзiт Папы у Аўстрыю - гэта перад усiм пiлiгрымка, а не пастырскае падарожжа.


Вiзiт Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° у Аўстрыю ў першую чаргу з’яўляецца пiлiгрымкай, а не пастырскiм падарожжам у звычайным сэнсе. Гэта заявiў кардынал Шенборн пад час прэсавай канфярэнцыi, якая прайшла ў Вене. “У сувязi з гэтым не прадугледжана экуменiчных i межрэлiгiйных спатканняў”, - адзначыў аўстрыйскi арцыбiскуп.
Аднак вiзiт мае экуменiчныя рысы: Папа накiраваў пасланне Трэццяму Еўрапейскаму Экуменiчнаму спатканню ў румынскi горад Сiбiу.
Кардынал Шенборн у прыватнасцi сказаў: “Калi я, разам з бiскупам Капелларi, знаходзiўся ў гасцях у Папы ў Кастэльгандольфо, ён прыняў нас са словамi, што яго пасланне Трэццяму Еўрапейскаму Экуменiчнаму спатканню толькi што завершана”.
Наведванне Свяцейшым Айцом Аўстрыi шчыльна злучана са спатканнем у трансiльванскiм горадзе Сiбiу.







All the contents on this site are copyrighted ©.