2007-09-05 13:55:49

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 5-га верасьня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Бэнэдыкт 16 прыбыў на яе са сваей летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо, блізка Рыму. Прысутнічала на ёй больш за 16-ць тысяч вернікаў.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл пра Настаўнікаў Царквы. Сёньняшняя катахэза была зноў прысьвечана Сьвятому Рыгору з Нісы
RealAudioMP3 Працягваючы тэму папярэдняе нашае катахэзы аб Сьвятым Рыгору з Нісы зьвернем сёньня ўвагу на галоўныя тэмы яго навучаньня. Належаць да іх годнасьць чалавека, патрэба імкненьня да дасканаласьці, прысутнасьць Хрыста ў бедных і патрабуючых ды неабходнасьць малітвы. Сьвяты Рыгор прыпомніў- сказаў далей Папа- што годнасьць чалавека вынікае з таго факту, што быу ён створаны на Божы вобраз. Як стварэньне мае ён заданьне, каб пастаянна ўдасканальвацца на працягу ўсяго жыцьця. Трэба такім чынам адкінуць зло а імкнуцца да дабра, справядлівасьці і сьвятасьці. Трэба ў сумленьні- зноў сказаў Бэнэдыкт 16- пастаянна кантраляваць уласныя думкі, словы і чыны, ацэньваць ці яны набліжаюць нас да Хрыста ці ад Яго аддаляюць.
Вонкавым выяўленьнем нашага падабенства да Хрыста ёсьць, паводле Сьвятога Рыгора, нашае стаўленьне адносна бедных і патрабуючых. Гэта ў іх асабліва прысутны Хрыстос. Таму Сьвяты Рыгор настойліва заахвочвае, каб дапамагаць ім, дзелячыся сваімі дабрамі, стаючыся ўражлівымі на іх цяжкую долю. Прыпомніў таксама, што ў імкненьні да дасканаласьці неабходнаю зьяўляецца нашая малітва.
Дзякуючы ёй- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец- кожны чалавек знаходзіцца ў блізкасьці з Богам. Цераз малітву можна ўзмацаваць дух, вымаліць патрэбныя ласкі, пераадолець цяжкасьці. Пазбегнуць граху і зла. Дзякуючы такім паводзінам чалавек можа чакаць апошняе сустрэчы з Богам у Яго Каралеўстве.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.