2007-09-04 14:49:55

Спатканне моладзi ў румынскiм горадзе Сiбiу.


III° Мiжхрысцiянская асамблея пад назвай “Святло Хрыста асвятляе ўсiх. Надзея на аднаўленне i еднасць у Еўропе” пройдзе з 4 да 8 верасня ў румынскiм горадзе Сiбiу.
“Мы жадалi б, каб асамблея дала рэальныя адказы на шматлiкiя пытаннi, якiя стаяць перад хрысцiянамi Еўропы”, - заявiў кiраўнiк Сакратарыята па мiжхрысцiянскiм зносiнам Аддзела знешнiх царкоўных зносiнаў Маскоўскага патрыярхата святар Iгар Выжанаў.
Ён паведамiў, што ў мерапрыемстве прыйме ўдзел 2 з паловай тысячы чалавек. Айцец Iгар асаблiвым чынам адзначыў, што спатканне павiнна быць “не проста месцам прыгожых зносiнаў i громкiх, але безкарысных фразаў, а месцам супольнай стратэгii хрысцiянаў у сучасным свеце”.
Праваслаўны святар умоўна назваў асамблею ў Сiбiу “праваслаўным этапам” межхрысцiянскага дыялога, адзначыўшы, што Румынiя – гэта краiна праваслаўнай большасцi.
Святар нагадаў, што перад гэтай асамблеяй праходзiлi спатканнi хрысцiянаў у студзенi 2006 года ў Рыме (так званы, “каталiцкi этап”) i ў лютым 2007 года ў Вiттэнбергу (“пратэстанстскi этап”).
III° Мiжхрысцiянская асамблея арганiзавана Канфярэнцыяй еўрапейскiх Цэркваў, у якой прадстаўлены перад усiм пратэстанты i праваслаўныя, i Радай бiскупскiх канфярэнцый Еўропы, якая прадстаўляе католiкаў.
Такiм чынам, - зазначыў а.Iгар, - асамблея ахоплiвае ўвесь спектр еўрапейскiх хрысцiянскiх канфесiй. “Гэта вельмi магутнае, прадстаўнiчае спатканне, i было б добра, каб ягоны голас быў пачуты ў Еўропе”, - сказаў святар Маскоўскага Патрыярхата.







All the contents on this site are copyrighted ©.