2007-09-03 14:37:03

У Ватыкане выдадуць новую серыю паштовых марак.


Пошта Апостальскай сталiцы падрыхтавала серыю паштовых марак у сувязi з 50-годдзем прыняцця Рымскага дагавора.
Серыя з 6 паштовых марак з’явiцца 20 верасня. На iх выяўлены гiстарычныя месцы Еўропы. Сярод iншага, Рымскi Капiталiйскi ўзгорак, Брандэнбургская брама, парыжская Эйфелева брама, брусэльскi Атомiум.
Паштовыя маркi маюць намiнальны кошт ад 15 да 65 цэнтаў, а таксама ад 1 да 4 еўра. Адначасова будзе выпушчаны асобны блок коштам каля 3 еўра. Прыняцце Рымскага дагавора лiчыцца пачаткам Еўрапейскага саюза.
Таксама 20 верасня новыя паштовыя маркi Ватыкана павiнны прыцягнуць увагу да нумiзматычна—фiлатэлiстычнай выставы, якая цяпер праходзiць у Ватыканскiх музеях.







All the contents on this site are copyrighted ©.