2007-09-03 14:40:34

На львоўшчыне прайшла экуменiчная сустрэча моладзi.


“Каўчэг-2007” – пад такой назвай у гэтым годзе праходзiў Мiжнацыянальны мiжканфесыйны семiнар украiнскiх, польскiх i гебрэйскiх студэнтаў, якi прысвячаны памяцi Янтуша Корчака, пiсьменнiка i педагога, што загiнуў у канцлагеры Трэблiнка ў жнiўнi 1942 года разам з дзецьмi з дзiцячага прытулка, заснаванага iм у Варшаўскiм гетто. Семiнар праходзiў з 30 жнiўня да 5 верасня ў Унiўскай Свята-Успенскай лаўры.
Месца правядзення апошняга семiнара – Унiўская лаўра – абрана не выпадкова. Менавiта тут, ва Унiве, пад час Другой сусветнай вайны святары i законнiкi Грэка-каталiцкай Царквы збаўлялi гебрэйскiх, украiнскiх i польскiх дзяцей. Рабiлi яны гэта на аснове дабрынi ўласных сэрцаў i кiравалiся блаславенствам мiтрапалiта Андрэя Шыптыцкага i яго брата Клiментыя. Адным са збаўленых такiм чынам гебрэяў быў Адам Ротфельд – вядомы сёння палiтык палiтык i навуковец, былы Мiнiстр замежных спраў Польшы. Драматычныя падзеi, якiя адбылiся на гэтай зямле, з’яўляюцца прыкладам пагаднення i ўзаемнага паразумення народаў. У семiнары “Каўчэг-2007”, акрамя асноўных удзельнiкаў – студэнтаў, прыймаюць удзел прадстаўнiкi духавенства УГКЦ, РКЦ i юдэяў, а таксама вядомыя дзеячы з Украiны, Iзраiля, Польшчы i ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.