2007-08-31 11:35:18

Спатканне моладзi ў Лорето.


Не толькi радасць, спевы i прыгажосць прысутнiчаюць разам на спатканнi моладзi са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° у iтальянскiм горадзе Лорето, якi належыць да Анконскай дыяцэзii. Маладыя людзi прыехалi туды з Мiлана, Комо, Сiцылii, Апулii i Рыма, з Польшчы, Германii, Чарнагорыi, Румынii i Азербайджана. Ужо з самай ранiцы пачалiся прагулкi, пад час якiх маладыя вернiкi заiмалiся малiтвай i духоўнымi разважаннямi. Для гэтага iм прапанаваны пяць маршрутаў. Сярод якiх i маршрут, якi праходзiць праз мясцовы парк “Кардето”. На iм прадугледжана наведванне гебрейскiх могiлак i малiтва на iх, а таксама слуханне старажытнай гебрейскай малiтвы “Шемà Iзраэль”. У гэтых месцах па сёняшнi дзень iснуе гебрейская грамада, не так даўно рэстаўрыравана сiнагога.
Iншы маршрут прадугледжвае наведванне каталiцкай катэдры Святога Кiрыяка, пабудаванай у раманскiм стыле, i праз старажытны касцёл “Санта Марiа делла Пiацца”, якi пабудавана на месцы, дзе некалi iснаваў палео-хрысцiянскi храм. Тут плануецца правесцi аднаўленне абяцанняў Таямнiцы Хросту. Па задуме арганiзатараў гэта злучана з тым, што магчыма ў гэтым месцы збiралiся на малiтву яшчэ ў I° стагоддзi ад Нараджэння Хрыстовага хрысцiяне Анконы.







All the contents on this site are copyrighted ©.